5 траўня 2024, Нядзеля, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы гінулі за расейскую мову

106
Лукашэнка: Мы гінулі за расейскую мову

Дыктатар паспрабаваў сябе ў ролі «карыфея мовазнаўства».

«Праз неразуменне моўных праблемаў часта войны пачыналіся. Нам гэтага не трэба», – заявіў Лукашэнка на сустрэчы з навучэнцамі «Моладзь. Погляд у будучыню», паведамляе ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія мяркуюць, што расейская мова выключна прыналежная Расеі, але такі падыход не слушны. «Гэта наша мова. Мы на гэтай мове стагоддзямі размаўлялі. Мова – гэта жывое. Цяперашняя расейская мова ўдасканальвалася з стагоддзя ў стагоддзе. Яна стала такой дзякуючы таму, што мы ўклалі ў яе душу, расейскія людзі ўклалі ў яе душу, і ўкраінцы не менш. І нават тыя народы, якія менш, чым мы, размаўлялі на расейскай мове. Мы гінулі за гэтую мову. Гэта наша расейская мова. Гэта вялікі здабытак», – падкрэсліў дыктатар.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках