5 траўня 2024, Нядзеля, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчынская зборная Беларусі ў валейболе атрымала трэцюю перамогу ў адборы да ЧС

Мужчынская зборная Беларусі ў валейболе атрымала трэцюю перамогу ў адборы да ЧС

За пяць партыяў беларусы перамаглі каманду Швэйцарыі.

Мужчынская зборная Беларусі ў валейболе атрымала трэцюю перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату свету ў групе Е, матчы якой праходзяць у Заграбе, паведамляе БелТА. За пяць партыяў выхаванцы галоўнага трэнера Аляксандра Сінгаеўскага перамаглі каманду Швэйцарыі – 3:2 (25:19, 25:21, 22:25, 21:25, 15:10).

Старт матчу склаўся ўдала для беларусаў. Намаганнямі Паўла Аўдочанкі і Сяргея Бусла яны ўпэўнена дзейнічалі на блоку, пераўзыходзілі спаборнікаў і ў нападзе, нягледзячы на перастаноўкі ў складзе (з першых хвілінаў застаўся ў запасе асноўны дыяганальны на гэтым турніры Артур Удрыс).

Швэйцарцы толькі ў трэцяй партыі дзякуючы дакладнай і магутнай падачы змаглі скараціць адставанне ў ліку, яны дамагліся поспеху і ў чацвёртай партыі. Аднак у пятым сэце, на тай-брэйку, беларусы не зрабілі памылак і атрымалі важную перамогу.

Раней выхаванцы Аляксандра Сінгаеўскага перамагалі ў Нарвегіі (3:1), Харватыі (3:1) і прадаўжаюць утрымліваць другое месца ў групе Е.

У апошні дзень турніру, 28 траўня, у матчы з Даніяй, якая раней нечакана перамагла Харватыю 3:2, вызначыцца ўладальнік пуцёўкі ў трэці раўнд кваліфікацыі да чэмпіянату свету.

Турнірнае становішча ў групе Е: 1. Сербія – 4 перамогі (12 балаў / 4 матчы). 2. Беларусь – 3 (8/4). 3. Швэйцарыя – 2 (7/4). 4. Данія – 2 (5/4). 5. Харватыя – 1 (4/4). 6. Нарвегія – 0 (0/4).

Зборная Сербіі, перамогшы Нарвегію з лікам 3:0, забяспечыла сабе ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату свету, якая пройдзе ў 2018 годзе ў Італіі і Балгарыі.

У заключным туры ў Заграбе 28 траўня згуляюць Нарвегія – Швэйцарыя (а 16-й), Сербія – Харватыя (18.30), Беларусь – Данія (а 21-й).

Каманда, якая зойме другое месца ў групе, згуляе 11–16 ліпеня ў трэцім раўндзе кваліфікацыі, дзе паспрачаецца за адзіную пуцёўку на сусветны форум з пяццю іншымі зборнымі з іншых групаў другога этапу адбору.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках