5 траўня 2024, Нядзеля, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асаблівасці нацыянальнай карупцыі

5
Асаблівасці нацыянальнай карупцыі

Які від хабарніцтва асабліва шкодны для эканомікі.

Калі чыноўнікі збіраюць хабар незалежна адзін ад аднаго, гэта асабліва дрэнна адбіваецца на бізнэсе і інвестыцыях, піша «Заўтра тваёй краіны».

Карупцыянеры бываюць розныя

Карупцыя можа быць цэнтралізаванай, калі прадпрымальніку дастаткова дамовіцца з «галаўным» цэнтрам, каб пераадолець адміністрацыйныя бар'еры на ягоным шляху, і дэцэнтралізаванай, калі цэнтраў шмат і яны дзейнічаюць незалежна адзін ад аднаго. Менавіта з ростам такіх аўтаномных «цэнтраў» узрастае карупцыйная нагрузка на прадпрымальнікаў і зніжаецца фінансаванне грамадскіх дабротаў і паслуг.

Да такой высновы прыйшлі аўтары даследавання «Карупцыя ў рэжыме аднаго акна: наступствы для рэгіянальнага развіцця».

Аўтары выкарысталі звесткі апытання пра стан справавога асяродку і паказнікі дзейнасці прадпрыемстваў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРД). У даследаванні паказана 22 тысячы інтэрв'ю з фірмамі з 39 краінаў Усходняй Еўропы, у ліку якіх 4220 інтэрв'ю з прадстаўнікамі кампаній з 37 рэгіёнаў Расеі.

Які бандыт лепшы

Былі вылучаныя дзве гіпотэзы, якія апісваюць негатыўны ўплыў дэцэнтралізацыі карупцыі.

У аснове першай – пра рост сукупнага карупцыйнага ціску на бізнэс – ляжыць з'ява, пры якой вялікая колькасць эканамічных суб'ектаў выкарыстоўваюць «рэсурс адкрытага доступу», імкнучыся атрымаць з яго ўсю магчымую выгоду, аднак ніхто не каардынуе іхнія дзеянні. У выніку надыходзіць вычарпанне рэсурсу праз залішняе выкарыстанне. Прыкладам такога аб'екта выкарыстання выступае бізнэс, не абаронены ад адміністрацыйнага самавольства.

У рамках другой гіпотэзы – пра зніжэнне аб'ёму прапанаваных грамадскіх дабротаў – асноўным механізмам, які нясе шкоду, з'яўляецца «праблема безбілетніка». Кожны з бюракратаў, якія робяць карупцыйны ціск на бізнэс, стараецца атрымаць максімальную выгоду. Для гэтага ён імкнецца павялічыць аб'ём плацяжоў і мінімізаваць аб'ём прапанаваных грамадскіх дабротаў і паслуг за кошт перакладання адказнасці.

Калі становішча карумпаванага бюракрата ўстойлівае, то ён зацікаўлены ў інвестыцыях у грамадскія даброты, бо гэта дазваляе павялічыць аб'ём карупцыйных плацяжоў у будучыні.

Становішча «вандроўнага бандыта», наадварот, няўстойлівае. Ён імкнецца атрымаць максімальную выгоду цяпер, фактычна перакладаючы адказнасць за прапанаванне грамадскіх дабротаў на наступныя пакаленні бюракратаў.

Абедзве гіпотэзы пацвердзіліся.

«Такім чынам, пры іншых роўных умовах карупцыя, арганізаваная паводле прынцыпу “адзінага акна”, наносіць меншыя страты развіццю эканомікі, чым дэцэнтралізаваная карупцыя», – робяць выснову аўтары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках