5 траўня 2024, Нядзеля, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: На апошні званок у Крыме выпускніца прыйшла ва ўкраінскай вышыванцы

8
Фотафакт: На апошні званок у Крыме выпускніца прыйшла ва ўкраінскай вышыванцы
ФОТА: САЦСЕТКІ

Дзяўчына свядома адважылася на акцыю пратэсту.

У акупаваным Крыме выпускніца адной са школаў прыйшла на апошні званок у вышыванцы. Пра гэта паведамляюць «Навіны Армянска».

Менавіта такім чынам дзяўчына надумала выказаць свой пратэст расейскім акупантам.

Выпускніца пазней на сваёй старонцы ў сацсетцы напісала – гэты пратэст звязаны з тым, што так званыя мясцовыя ўлады спрабуюць закрыць рэлігійную суполку, да якой яна належыць («Новае жыцьцё», – рэд).

ФОТА: САЦСЕТКІ

«Царква Новае жыццё афіцыйна забароненая ў Расеі, але дазволеная ва Украіне. Праваахоўныя органы адмовіліся на гэта рэагаваць», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што 18 траўня ва Украіне адзначаецца Дзень вышыванкі.

Расея акупавала Аўтаномную рэспубліку Крым у 2014-м годзе. Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла 20 лютага 2014-га пачаткам часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй. Ключавыя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Генеральная асамблея ААН, асудзілі дзеянні Расеі і назвалі анэксію і акупацыю Крыма незаконнай. Супраць РФ былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі. За правядзенне Масквой так званых выбараў з удзелам Крыма ў 2016-м годзе парламент Украіны прызнаў Дзярждуму РФ нелегітымнай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках