5 траўня 2024, Нядзеля, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць люксавыя аўто патрыярха Кірыла і экзарха Паўла

49
Як выглядаюць люксавыя аўто патрыярха Кірыла і экзарха Паўла
Фото: avtovzglyad.ru

Якія яшчэ нечаканкі захоўваюцца ў гаражах іерархаў Маскоўскага патрыярхату?

Пакуль папа рымскі заклікае святароў адмаўляцца ад язды на дарагіх аўтамабілях, каб не страціць даверу вернікаў, кіраўнікі РПЦ выхваляюцца адзін перад адным элітнымі іншамаркамі. Яшчэ б, тон жа ім задае сам патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі, які перасоўваецца строга на люксавых аўто, піша выданне avtovzglyad.ru.

У гаражах расейскіх святароў ёсць машынкі не горшыя, чым у заходніх зорак шоу-бізнэсу: Bentley Continental GT, Porsche Panamera Turbo S, Mercedes-AMG G63. Гэты спіс можна доўжыць далей, і горшым з наяўных на службе ў РПЦ аўтамабіляў назваць можна хіба што Toyota Land Cruiser 200.

Прычым прапаведнікі ані не саромеюцца дэманстраваць сваіх «жалезных коней» на публіцы. І праўда, што тут такога – чарговага святому айцу прэміяльная іншамарка дасталася ў дар ад ветлівага верніка. Не на ахвяраванні ж яны іх набываюць, на самай справе?

Да таго ж, ніяк нельга даць маху перад патрыярхам усяе Русі Кірылам, які ўпадабаў шыкоўныя «калясніцы».

Патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл

Фотa: avtovzglyad.ru

Дарэчы, сам ачольца Расейскай праваслаўнай царквы аддае перавагу у якасці працоўнага коніка падоўжанаму Mercedes-Benz S-Klasse Pullman, ды да таго ж яшчэ і браняванаму. Браня, верагодна, наносілася паводле прынцыпу «Божа памажы, але і сам падбяжы».

Акрамя нямецкага лімузіна ў распараджэнні Кірыла ёсць парачка здаравенных амерыканскіх пазадарожнікаў Cadillac Escalade. Чаму два – незразумела, бо Бог любіць тройцу. Зрэшты, нароўні з зараджаным Mercedes G-Klasse, гэтыя машыны не з'яўляюцца ўласнасцю патрыярха, а прыпісаныя «гаражу асаблівага прызначэння» Крамля. Вось і перасоўваецца асабліва важная персона на чым Бог паслаў (ды яшчэ і з мігцелкай).

Праўда, любімая машына Кірыла – зусім не заморскі «Мэрсэдэс», а родная «Чайка» з паўвекавой гісторыяй, на якой ён часцяком з'яўляецца ў браме храма Хрыста Збаўцы.

Экзарх усяе Беларусі Павел

Фотa: avtovzglyad.ru

Епіскап Расейскай праваслаўнай царквы Павел не стаў хваліцца чорнымі «Мэрсэдэсамі», а абраў для сябе беласнежны BMW 7-й серыі. Прычым адна «сямёрка» мітрапаліту мінскаму і заслаўскага перайшла ў спадчыну ад папярэдніка Філарэта, а другая – дакладна такая самая – з'явілася ў гаражы экзарха Беларусі ўжо пазней.

Зрэшты, Павел не стаў абмяжоўвацца нямецкі прэміумам, і з волі Гасподняй «асядлаў» брытанскага жарабца – Land Rover Range Rover на расейскіх нумарах. Мабыць, у падтрыманне брацкіх стасункаў з патрыярхам Кірылам.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках