5 траўня 2024, Нядзеля, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасцейскай вобласці электравоз наехаў на статак кароў

11
У Берасцейскай вобласці электравоз наехаў на статак кароў

Паводле розных звестак, загінулі ад 9 да 13 кароў.

Сёння каля гадзіны ночы на перагоне каля аграгарадка Маціевічы ў Жабінкаўскім раёне Берасцейскай вобласці электравоз наехаў на статак кароў. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі на мясцовай станцыі.

Паводле розных звестак, загінулі ад 9 да 13 кароў, якія належалі ААТ «Маціевічы». Чаму статак уначы патрапіў на рэйкі, пакуль незразумела.

Старшыня гаспадаркі ад каментароў адмовіўся. Сказаў толькі, што «цяпер праводзіцца праверка».

Праз здарэнне два цягнікі адхіліліся ад раскладу. Грузавы састаў, які рухаўся з боку Баранавічаў, прастаяў лішнія 48 хвілін, а цягнік Масква-Берасце затрымаўся на 41 хвіліну.

Электравоз атрымаў механічныя пашкоджанні. Людзі не пацярпелі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках