5 траўня 2024, Нядзеля, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК ім. Мяшкова стаў дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі

БГК ім. Мяшкова стаў дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі

Берасцейскія гандбалісты перамаглі ў серыі менскае СКА - 3:0.

БГК імя Мяшкова нанёс паразу менскаму СКА ў трэцім паядынку фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі - 35:28 (17:14), паведамляе «Прессбол».

Берасцейцы перамаглі ў супрацьстаянні з лікам 3:0 і сталі дзевяціразовымі чэмпіёнамі краіны: БГК раней атрымліваў перамогі ва ўнутраным першынстве ў 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2014, 2015, 2016 гадах. Сустрэча стала апошняй для Максіма Бабічава, Дайніса Крыштопанса і Паўла Ацьмана ў шэрагах «чырвона-сініх». Сяргей Бябешка ў якасці настаўніка берасцейцаў перамог ва ўсіх 12 матчах супраць армейцаў: шэсць матчаў у мінулым сезоне супраць Спартака Мірановіча і шэсць у цяперашнім супраць Ігара Папругі.

БГК ім. Мяшкова - СКА - 35:28 (17:14)

БГК ім. Мяшкова: Пешыч, Чарапенька, Міятавіч; Рутэнка (2), Бабічаў (5), Кулак (4), Крыштопанс (7), Юрынок (4), Наумук, Стойкавіч (6), Ацьман (3), Шумак, Вукіч (2), Праданавіч, Разгор (2), Шыловіч.

СКА: Камок, Мароз, Чэрнікаў; Гайдучэнка (6), Кулеш (5), Крыцкі (4), Падшывалаў (4), Бохан (3), Пацыкайлік (2), Рабушка (1), Сончык (1), Вайлупаў (1), Алёхін (1), Броўка, Шынкель, Жыла.

Лік у серыі - 3:0

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках