5 траўня 2024, Нядзеля, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адкрыла дзіцячую школу паруснага спорту ў Браславе

3
Польшча адкрыла дзіцячую школу паруснага спорту ў Браславе
ФОТА: SVABODA.ORG

На гэтыя мэты пасольства Польшчы інвеставала блізу 100 тысяч еўраў.

У рамках праграмы «Польская дапамога» пасольства Рэспублікі Польшчы ў Менску ажыццявіла праект у аднаўленні традыцый паруснага спорту на Браслаўскіх азёрах, паведамляе «Радыё Свабода».

У 30-я гады мінулага стагоддзя на возеры Дрывяты было тры прычалы для яхт і чоўнаў з ветразямі, аднак у 1939 годзе гісторыя паруснага спорту ў Браславе скончылася. І толькі з 2012 года ў Браславе аднавіліся рэгаты.

На ініцыятыву польскага пасольства ў сакавіку мінулага года была падпісаная дамова з раённымі ўладамі Браслава аб стварэнні дзіцячай паруснай школы. На гэтыя мэты пасольства Польшчы інвеставала блізу 100 тысяч еўраў. За гэтыя грошы былі закупленыя 15 сучасных чоўнаў з ветразямі, перасоўны прычал, ангар для іх захоўвання. На кожным ветразі - знак усмешкі, сімвал праграмы «Польская дапамога».

Яшчэ 40 тысяч еўраў Польшча інвестуе ў дзейнасць школы: беларускіх дзяцей будуць навучаць польскія інструктары з горада-пабраціма Аўгустаў, дзе даўно існуе аналагічная школа. Як заявіў пасол Польшчы Конрад Паўлік, гэта адзін са ста праектаў малых грантаў, якія фінансавала пасольства Польшчы ў Беларусі. І калі большасць гэтых праектаў насіла сацыяльны характар, то браслаўскі праект - асаблівы, раней праекты былі накіраваныя на дапамогу абяздоленым і хворым людзям, а гэты накіраваны на гаспадарчае і турыстычнае развіццё.

«Сённяшні праект спрыяе мясцоваму і рэгіянальнаму развіццю ў розных планах - турыстычных, эканамічных, грамадскіх. Парусная школа - гэта менавіта такі праект. Ідэя належыць супрацоўнікам амбасады, Ратары-клубу і мясцовым уладам. Мы часта прыязджаем на Браслаўшчыну, тут нам падабаецца. Вялікае возера, каласальныя магчымасці для развіцця воднага спорту. Турыстычная прывабнасць гэтага месца, я ўпэўнены, будзе расці», - заявіў пасол Польшчы Конрад Паўлік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках