5 траўня 2024, Нядзеля, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароль Бельгіі абураны рэкламай Burger King з выбарамі манарха

3
Кароль Бельгіі абураны рэкламай Burger King з выбарамі манарха
ФОТА: GETTY IMAGES

Сетка рэстарацый хуткага харчавання Burger King анансавала свой выхад на бельгійскі рынак жартоўнымі выбарамі караля краіны.

Гэта выклікала незадаволенасць і абурэнне бельгійскай каралеўскай сям'і, паведамляе ВВС.

Выбары праходзяць на сайце whoistheking.be. Карыстальнікам нагадваюць, што 21 ліпеня 2013 года бельгійскім манархам стаў Філіп, а 19 траўня 2017 года «аб сваім прыходзе ў Бельгію абвясціў Burger King». «Два каралі, адна карона, хто будзе кіраваць?», - пытаецца сетка ў сваіх карыстальнікаў і прапануе прагаласаваць - за Філіпа або за Burger King.

Пры гэтым, калі абраць кіроўнага манарха, сайт пытаецца: «Вы ўпэўненыя? Ён не пасмажыць вам бульбу-фры».

Калі адказаць «так», то ўзнікае пытанне: «Ці ўпэўненыя вы, што вы ўпэўненыя?», а кнопка «так» становіцца значна меншай, чым кнопка «не».

Галасаванне на сайце адкрытае да 19 чэрвеня. Burger King адкрые сваю першую рэстарацыю ў Бельгіі ў канцы чэрвеня.

Прадстаўнік бельгійскай каралеўскай сям'і П'ер Эмануэль дэ Бо заявіў, што выкарыстанне выявы караля павінна быць адобранае манархам, але ў яго дазволу не пыталіся. «Мы не ўхваляем такі падыход, - сказаў ён. - Калі гэта робіцца для камерцыйных мэтаў, мы б не далі нашага дазволу».

Зрэшты, на сайце Burger King выкарыстоўвае мультыплікацыйны малюнак Філіпа.

Прадстаўнік сеткі закусачных паведаміў інфармацыйнаму агенцтву ЭФЭ, што не атрымліваў ніякіх паведамленняў ад манархіі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках