5 траўня 2024, Нядзеля, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона: Для мяне загадка, чаму ў РФ уважаюць NATO за пагрозу

20
Кіраўнік Пентагона: Для мяне загадка, чаму ў РФ уважаюць NATO за пагрозу

З ягоных слоў, цяпер Расея выбірае стратэгічную канкурэнцыю з Захадам.

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс заявіў, што для яго з'яўляецца загадкай «чаму расейцы ўважаюць NATO за пагрозу». Выступаючы ў праграме тэлеканала Сі-Бі-Эс ён заявіў, што ён не разумее, чаму ў Расеі бачаць у NATO пагрозу, паведамляе «Радыё Свабода». «Зразумела, што NATO не з'яўляецца пагрозай», - адзначыў Мэціс.

Адказваючы на пытанне вядоўцы праграмы «Тварам да нацыі»: чаго хочуць расейцы, Мэціс сказаў: «Я не ведаю!».

З ягоных слоў, цяпер Расея выбірае стратэгічную канкурэнцыю з Захадам. «Але сутнасць у тым, што NATO не з'яўляецца пагрозай, і яны гэта ведаюць. Яны не сумняваюцца ў гэтым», - адзначыў кіраўнік Пентагона.

Мэціс паведаміў, што цяпер ЗША спрабуюць мець справу з Расеяй «дыпламатычным шляхам пад кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа». «У той жа час, хоць мы хочам дзейнічаць дыпламатычнымі метадамі, нам давядзецца сутыкнуцца з Расеяй, калі гаворка ідзе пра тыя сферы, дзе яны нападаюць на нас, няхай гэта будуць кібератакі, ці калі яны паспрабуюць змяніць межы з дапамогай узброеных сіл», - падкрэсліў міністр абароны.

З ягоных слоў, гэта стратэгічна нязручная пазіцыя, з аднаго боку дзейнічаць сродкамі дыпламатыі, спрабуючы знайсці выйсце з гэтай сітуацыі, але супрацьстаяць там, дзе варта супрацьстаяць. «І мы будзем прадаўжаць дзейнічаць у гэтым ключы. І спадзяюся, хутка нашы дыпламаты ўжывуць сваю магію і пачнуць выводзіць нас з таго цяжкага становішча, у якім мы знаходзімся», - сказаў Мэціс.

Кіраўнік Пентагона таксама заявіў, што вайна з Паўночнай Карэяй - калі да гэтага калі-небудзь дойдзе, - будзе «катастрофай».

«Канфлікт у Паўночнай Карэі, Джон, верагодна, быў бы найгоршым тыпам баявых дзеянняў у жыцці большасці людзей», - сказаў Мэціс у сваім першым афіцыйным інтэрв'ю ў якасці міністра абароны вядоўцу тэлеканала CBS News «Твар нацыі» Джону Дзікерсану.

У паўночнакарэйскага рэжыму сотні артылерыйскіх гармат і ракетных установак знаходзяцца ў межах дасяжнасці аднаго з самых густанаселеных гарадоў планеты - Сеула, сталіцы Паўднёвай Карэі, падкрэсліў кіраўнік Пентагона.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках