7 траўня 2024, aўторак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Улады выгналі з краіны аднаго з найлепшых каталіцкіх святароў

11
Віталь Рымашэўскі: Улады выгналі з краіны аднаго з найлепшых каталіцкіх святароў
Віталь Рымашэўскі
ФОТА: «Радыё Свабода»

Ксёндз, які праслужыў у Беларусі 28 гадоў і які стварыў з нуля гомельскую каталіцкую епархію, вымушаны быў з'ехаць у Польшчу.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў той факт, што ўлады Беларусі адмовілі ў выдаванні беларускага грамадзянства каталіцкаму святару з Гомеля Славаміру Ласкоўскаму, паведамляе сайт bchd.info.

Пасля 28 гадоў служэння ён пакінуў нашу краіну і вярнуўся на Радзіму ў Польшчу, хоць 5 гадоў таму падаваў прашэнне аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь.

«Чаму ў Беларусі даюць грамадзянства Бакіeву і адмаўляюць тым, хто аддаў служэнню Богу і беларусам 28 гадоў?!! Улады фактычна выгналі з краіны аднаго з найлепшых каталіцкіх святароў. Сваім служэннем ксёндз Славамір дапамагаў людзям і спрашчаў працу дзяржаве, якая не можа належным чынам выконваць свае сацыяльныя абавязкі. Ён дапамагаў абяздоленым, жабракам, дзецям-інвалідам... Чаму яму адмовілі ў грамадзянстве? Дзе логіка? Гэта не логіка - гэта дух. Дух пагарды да простых людзей, дух хлусні і крывадушнасці, якім жыве беларуская ўлада, - яна ненавідзіць, не вынось такіх як ксёндз Славамір. Бо ксёндз з любоўю служыў тым, каго беларускія ўлады імкнуцца знішчыць, зняважыць альбо проста праігнараваць - наркаманам, алкаголікам, бамжам, дзецям-інвалідам. За што выгналі? Ды проста за тое, што ён сваім служэннем быў маўклівым дакорам тым, якія таксама пастаўлены служыць народу, але замест гэтага - зневажаюць і рабуюць», - адзначыў сустаршыня БХД.

Віталь Рымашэўскі таксама выказаў падзяку ксяндзу Славаміру за «працу для Госпада ў Гомелі», папрасіў прабачэння за тое, што «беларусы пакуль няздольныя прыняць і абараніць», і пажадаў яму Божага дабраслаўлення ва ўсім.

Праводзіць святара, які фактычна стварыў з нуля гомельскую каталіцкую епархію, прыйшло больш за тысячу вернікаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках