8 траўня 2024, Серада, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон МакКейн: Пуцін - большая пагроза для свету, чым ІДІЛ

5
Джон МакКейн: Пуцін - большая пагроза для свету, чым ІДІЛ
Джон МакКейн

Cенатар выказаўся за ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць РФ.

Джон МакКейн заявіў, што ЗША неабходна зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Расеі. Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін уяўляе большую пагрозу для сусветнай бяспекі, чым тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава». Пра гэта заявіў сенатар-рэспубліканец Джон МакКейн у інтэрв'ю ABC News, піша rbc.ua.

«Я думаю, што ІДІЛ можа рабіць жудасныя рэчы. Але расейцы спрабавалі знішчыць аснову дэмакратыі, напрыклад, змяніць вынікі амерыканскіх выбараў. Я не бачыў ніякіх довадаў, што яны ў гэтым атрымалі поспех, але яны спрабавалі, і ўсё яшчэ спрабуюць паўплываць на выбары», - сказаў МакКейн. Так, са слоў МакКейна, ЗША неабходна зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Расеі.

«Мы нічога не зрабілі з моманту выбараў у лістападзе мінулага года ў адказ на спробы Уладзіміра Пуціна змяніць вынікі нашых выбараў. Такім чынам, мы не на ўсё адказалі. Спадзяюся, што калі мы вернемся з канікул, Сенат увядзе санкцыі ў дачыненні да Расеі», - сказаў ён. Нагадаем, раней МакКейн заяўляў, што прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ў выпадку, калі ён замешаны ў гісторыі пра сувязі чальцоў ягонай каманды з расейскімі чыноўнікамі, трэба прызнаць гэта і папрасіць прабачэння перад амерыканцамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках