8 траўня 2024, Серада, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь у I квартале знізіла імпарт нафты з РФ амаль на 30%

3
Беларусь у I квартале знізіла імпарт нафты з РФ амаль на 30%

Кошт імпарту нафты за 1 тону вырас на 67,5%.

Беларусь у студзені-сакавіку 2017 года імпартавала з Расеі 4 млн 48,1 тысячы тон нафты, што на 29,9% менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, паведамляе interfax.by.

Сярэднекантрактны кошт імпарту нафты склаў $288 за 1 тону (на 67,5% больш, чым у студзені-сакавіку 2016 года).

Экспарт нафтапрадуктаў з краіны за студзень-сакавік скараціўся на 45,7% - да 2 млн 565,4 тысячы тон. Пры гэтым у краіны СНД (у асноўным у Расею і Украіну) было пастаўлена 912 тысяч тон нафтапрадуктаў (падзенне на 26,7%), у краіны далёкага замежжа - за 1 млн 653,4 тысячы тон (зніжэнне на 52,5%). Сярэднекантрактны кошт экспарту нафтапрадуктаў быў роўны $434 за 1 тону (рост на 72,8%), у тым ліку ў краіны СНД - $501 за 1 тону (рост на 49,9%), далёкага замежжа - $396 за 1 тону (рост на 79, 3%).

За студзень-сакавік Беларусь прадала 706,7 тысячы тон нафтапрадуктаў (рост у 2,1 раза) сярэднім коштам $322 за 1 тону (рост на 16,4%). Амаль увесь аб'ём імпарту прыпаў на краіны СНД.

Імпарт расейскага прыроднага газу знізіўся на 0,7% - да 5,6 мільярда кубаметраў, кошт вырас на 6,1%, да $145 за 1 тысячу кубаметраў.

Экспарт энэргетычных тавараў з Беларусі за студзень-сакавік 2017 года ў грашовым вылічэнні скараціўся на 1,6% - да $1 млрд 284,6 млн, імпарт - вырас на 19,4% да $2 млрд 240,9 млн. Такім чынам, у гандлі энэрганосьбітамі ў студзені-лютым склаўся дэфіцыт на суму $956,3 млн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках