8 траўня 2024, Серада, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ландсбергіс: Бжэзінскі быў еўраамерыканцам

1
Ландсбергіс: Бжэзінскі быў еўраамерыканцам
Вітаўтас Ландсбергіс

Збігнеў Бжэзінскі ўвайшоў у гісторыю як сапраўдны амерыканскі палітык, але з ўсходнееўрапейскім падмуркам.

Стратэг Халоднай вайны, палітык Збігнеў Бжэзінскі заўсёды ўплываў на палітыку ЗША, нягледзячы на тое, які прэзідэнт знаходзіўся ва ўладзе, ягоная смерць - вялікая страта, заявіў старшыня Вярхоўнай рады Літвы - Аднаўленчага Сейма, прафесар Вітаўтас Ландсбергіс, паведамляе delfi.lt.

Паводле слоў першага кіраўніка Літвы пасля аднаўлення незалежнасці, Бжэзінскі быў «унікальнай асобай на палітычным небасхіле Амерыкі».

Ландсбергіс называе яго еўраамерыканцам. Таму Бжэзінскі, са слоў Ландсбергіса, не быў з тых амерыканцаў, якія хацелі б «спісаць еўрапейцаў».

«Ён адрозніваўся ад вядомых палітыкаў Амерыкі. Такога чалавека будзе вельмі не ставаць. Я і сёння думаю, што ёсць шырока распаўсюджанае і ўсім зразумелае паняцце «афраамерыканцы», але амаль не ўжываецца - «еўраамерыканцы». А нам іх вельмі не стае. Іх няшмат. Хоць у Амерыцы шмат выхадцаў з Еўропы. Але каб гэта было ў мысленні, культуры - не так шмат, а Бжэзінскі быў як раз такім чалавекам - сапраўдны амерыканскі палітык, але з еўрапейскім падмуркам, які разумее не частку Еўропы, тую, заходнюю, якая так радуецца, што яна Еўропа, ён быў з нашага рэгіёну - з усходняга. І ў культурных стасунках, паводле вобразу думкі - наш сусед», - сказаў Ландсбергіс.

«Ён вельмі добра - з паўслова, у асобных дзеяннях разумеў і бачыў, што за чым хаваецца ў палітычных дзеяннях, гульнях, інтрыгах, якія ў каго інтарэсы, бо ён бачыў гэтую велізарную канфрантацыю паміж Усходам і Расеяй, якая цяпер ужо стала антыеўропай, і сапраўднай Еўропай, якая стала яму блізкай», - дадаў Ландсбергіс.

Ён успомніў адну сустрэчу са З. Бжэзінскім у 1993 годзе, калі была паднятая тэма Украіны.

«Я быў на вельмі цікавым прыёме - на працоўнай вячэры ў ягоным доме, у рэзідэнцыі пад Вашынгтонам. Абмяркоўвалася будучыня Еўропы і Амерыкі і як будуць развівацца падзеі, як пазбегнуць войнаў, канфрантацыі. Мне далі слова і я падняў пытанне пра Украіну, гэта было зусім непапулярна, не выглядала важным. І Бжэзінскі быў сярод тых, хто разумеў, а шмат хто быў здзіўлены. Пасля ён таксама ўздымаў гэтую тэму, казаў пра Украіну, калі амаль ніхто не казаў», - успамінаў Ландсбергіс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках