7 траўня 2024, aўторак, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кучук - адзін з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Лакаматыва»

Леанід Кучук - адзін з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Лакаматыва»
Леанід Кучук

Беларускі спецыяліст цяпер узначальвае ўкраінскую «Сталь».

Паводле інфармацыі sport-express.ru, «Лакаматыў» разглядае ў якасці прыярытэтных кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера немца Хайка Фогеля і беларуса Леаніда Кучука, піша pressball.by.

Пастанова аб тым, хто ўзначаліць каманду, з вялікай доляй імавернасці будзе прынятая 5 чэрвеня на пасяджэнні рады дырэктараў клуба. Пасля заканчэння сезона кантракт з галоўным трэнерам каманды Юрыем Сёміным скончыўся, сам спецыяліст казаў у інтэрв'ю, што дамова падоўжаная, але клуб гэтага не пацвярджаў.

41-гадовы Фогель вядомы працаў у «Базэлі», з якім тройчы перамог у чэмпіянаце Швэйцарыі і двойчы ў Кубку краіны. Да канца гэтага сезона працаваў трэнерам моладзевага складу мюнхенскай «Баварыі».

57-гадовы Леанід Кучук ужо працаваў у «Лока» на пасадзе галоўнага трэнера. У сезоне-2013/14 каманда пад ягоным кіраўніцтвам да апошняга тура прэтэндавала на чэмпіёнства, аднак у выніку заняла трэцяе месца. У пачатку наступнага сезону Кучук быў звольнены са сваёй пасады, затым доўга судзіўся з клубам. Пасля Кучук працаваў галоўным трэнерам «Кубані», цяпер узначальвае ўкраінскую «Сталь».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках