8 траўня 2024, Серада, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае дом Вікторыі Азаранкі

8
Як выглядае дом Вікторыі Азаранкі

У гэтыя дні вядомая тэнісістка знаходзіцца ў Парыжы, дзе праходзіць «Ралан Гарос».

Вікторыя Азаранка не толькі атрымлівае асалоду ад парыжскага жыцця, але і трэніруецца. А яшчэ Вікторыя з бойфрэндам Білі адгуляла ў Францыі вяселле сяброў і ўзяла ўдзел у дзіцячым дні «Ралан Гарос». Магчыма, затым яна з'едзе на Мальёрку, дзе 19 чэрвеня згуляе ў першым турніры пасля вяртання, піша kp.by.

Увогуле трохмесячнае знаходжанне ў Менску скончылася. Праз шчыльны графік турніраў Вікторыя ўсё радзей будзе бываць у сваім катэджы ў Драздах, з якім паспела пазнаёміць сваіх прыхільнікаў, што наведваюць яе старонкі ў сеціве. Журналісты прапануюць паглядзець, як выглядае дом тэнісісткі знутры.

Мяркуецца, што Вікторыя не карысталася дапамогай дызайнераў, якія б аформілі інтэр'еры ў нейкім адным стылі. Ёсць прыклады і класікі, і мадэрну. Напрыклад, кухня выкананая ў класічным стылі. Магчыма, італійская.

Відавочна, што Вікторыя і яе родныя зрабілі дом такім, якім яны яго прадстаўляюць. Так што фразу «Дом - гэта там, дзе тваё сэрца», якая напісана на адной са сцен, можна ўважаць за дэвіз, які натхніў сям'ю Азаранкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках