7 траўня 2024, aўторак, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутат» - пра дэкрэт №3: Да тых, хто мае дарагое жыллё і дарагія легкавікі, патрэбны цвёрды падыход

30
«Дэпутат» - пра дэкрэт №3: Да тых, хто мае дарагое жыллё і дарагія легкавікі, патрэбны цвёрды падыход

Валерый Барадзеня таксама распавёў, якія б змены ён унёс у дэкрэт аб «дармаедах».

«Форма рэалізацыі дэкрэта №3 абраная была не самая лепшая», - перакананы намеснік старшыні Сталай камісіі аб бюджэце і фінансах Валерый Барадзеня. На ягоную думку, пад дзеянне дэкрэта патрапілі тыя беларусы, якія з аб'ектыўных прычын не могуць удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

- Гэта ў савецкі час пры цэнтралізаванай планавай сістэме ўсё было проста: чалавек альбо працуе на дзяржпрадпрыемстве, альбо ён дармаед. Сёння ж ёсць прадпрымальнікі, рамеснікі, фрылансеры, мастакі. Існуюць магчымасці для самазанятасці. Хтосьці вырошчвае на 20 сотках трускалкі, агуркі, памідоры, нехта ў лесе збірае грыбы, ягады і тым самым зарабляе сабе на жыццё. Якія ж яны ўтрыманцы? Іншая рэч, што з кожнага даходу трэба плаціць падаткі, - распавёў Валерый Барадзеня ў інтэрв'ю «Народнай газеце».

«Дэпутат» мяркуе, што пад дзеянне дэкрэта трапілі тыя, хто з аб'ектыўных прычын не можа ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

- Сярод непрацуючых выяўлена нямала людзей з псіхічнымі захворваннямі. Напрыклад, эпілептыкі. Яны не маюць медыцынскай групы, тым не менш знайсці працу ім вельмі складана. У лік сацыяльных утрыманцаў патрапілі некаторыя былыя зняволеныя, людзі, звольненыя паводле артыкулу за тыя ці іншыя парушэнні. Працадаўцы часта ставяцца да іх прадузята і адмаўляюць у працаўладкаванні, - адзначае «дэпутат».

- Трэба знайсці механізм працы з такімі людзьмі. А вось да тых, хто мае дарагое жыллё, ездзіць на дарагіх аўто і пры гэтым умудраецца гадамі не разлічвацца згодна з выканаўчымі лістамі, ухіляцца ад выплаты падаткаў, падыход павінен быць самы строгі.

«Дэпутат» таксама распавёў, якія б змены, на ягоны погляд, трэба было б унесці ў дэкрэт.

- Я д,умаю, што мы павінны пайсці шляхам адсочвання выдаткаў людзей. Калі, дапусцім, чалавек афіцыйна нідзе не зарэгістраваны, не плаціць падаткі, унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і пры гэтым мае сталыя выдаткі, аплачвае «камуналку», купляе бытавую тэхніку, то дзяржава не толькі мае права, але і абавязана пацікавіцца пра крыніцы прыбыткаў гэтага грамадзяніна, за кошт чаго ён жыве? І метадычна выкарыстоўваць захады ўздзеяння менавіта на гэтых людзей. Можна пайсці, напрыклад, паводле амерыканскага варыянту, выкарыстоўваць так званую сацыяльную карту, якая дае права, скажам, на бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. У ЗША вельмі баяцца страціць працу, бо калі ты страчваеш медыцынскую страхоўку, лячэнне для цябе будзе значна даражэйшым. У такім выпадку тыя, хто хавае ад падатковай свае даходы або вядзе ўтрыманскія лад жыцця і адмаўляецца аплачваць збор, будуць карыстацца медыцынай платна.

На ягоную думку, спецыялісты Парку высокіх тэхналогій здольныя аўтаматызаваць усе працэсы збору інфармацыі аб выдатках беларусаў. «Можа, і не трэба прывязвацца да картак. У нас створаная база звестак Фонду сацыяльнай абароны, куды мы ўсе адлічваем частку сваіх даходаў. Чаму б яе не інтэграваць з базамі звестак іншых устаноў, каб у кожнай дзяржаўнай установе маглі бачыць людзей, якія не выплачваюць падаткі. Калі ў чалавека афіцыйна няма ніякіх даходаў цягам, напрыклад, двух гадоў, ён проста падае дэкларацыю і плаціць належны падатак. Усё! Больш ніякіх абвестак, «лістоў шчасця» і гэтак далей», - адзначае дэпутат.

Нагадаем, для распрацоўкі новай канцэпцыі дэкрэта №3 стварылі адмысловую працоўную групу, у якую ўключылі кіраўнікоў многіх устаноў, а таксама навукоўцаў. Кіруе групай намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. Праект зменаў у дэкрэт плануюць прадставіць на разгляд дыктатару ў пачатку чэрвеня. У працоўную групу таксама ўваходзіць намеснік дырэктара ПВТ з маркетынгу і развіцця Аляксандр Марцінкевіч.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках