7 траўня 2024, aўторак, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча Пуціна і Макрона доўжылася амаль тры гадзіны

2
Сустрэча Пуціна і Макрона доўжылася амаль тры гадзіны
ФОТА: DW.COM

Сустрэча праходзіла ў Францыі, у парадных апартаментах Версальскага палаца.

Перамовы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і лідара Францыі Эманюэля Макрона доўжыліся 2 гадзіны 50 хвілін, піша «РІА Навіны».

Сустрэча праходзіла ў Францыі, у парадных апартаментах Версальскага палаца. Паводле звестак «Інтэрфакса», абмяняўшыся поціскам рукі ля ўваходу ў палац, прэзідэнты прыступілі да перамоваў. Спачатку яны праходзілі «у вузкім складзе», а затым прадоўжыліся ў «пашыраным складзе ў фармаце абеду», адзначае агенцтва.

Пра тое, што Уладзімір Пуцін мае намер здзейсніць незапланаваны візіт у Францыю, стала вядома 21 траўня. Падставай для паездкі Пуціна ў Парыж стала 300-я гадавіна візіту імператара Пятра I у Францыю.

У Крамлі паведамлялі, што стораны падчас перамоў павінны абмеркаваць праекты гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва. Таксама адзначалася, што тэмай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў стануць асноўныя «болевыя пункты» на міжнароднай арэне. Як распавядаў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, на сустрэчы з Макронам Пуцін выступіць за ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу на аснове менскіх дамоўленасцей і выкажацца за працяг працы ў «нармандскім фармаце».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках