7 траўня 2024, aўторак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чарнавус: Будзем далей змагацца з дыктатарскім рэжымам

1
Мікалай Чарнавус: Будзем далей змагацца з дыктатарскім рэжымам
Мікалай Чарнавус
ФОТА: "Радыё Свабода"

Баранавіцкая дэмакратычная кааліцыя вызначыла планы на будучыню.

Баранавіцкая дэмакратычная кааліцыя правяла працу над памылкамі і пазначыла планы на будучыню. Сход сябраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, Аб'яднанай грамадзянскай партыі і прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці адбыўся ў офісе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русіне, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Абмеркавалі, якая праца была зробленая, накіраваная на скасаванне Дэкрэта №3. Пазначылі планы для прыцягнення людзей да барацьбы з гэтым дыктатарскім рэжымам. Будзем прадаўжаць працу, - адзначыў Мікалай Чарнавус.

Са слоў Мікалая Чарнавуса, сваю нязгоду з тымі, хто сабраўся на сходзе, выказалі двое сябраў прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці - Рыгор Грык, і Аляксандр Швед. Яны мяркуюць, што дэмакратычная кааліцыя Баранавічаў працуе недастаткова актыўна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках