5 траўня 2024, Нядзеля, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава забіраюць валюту з банкаў 17 месяц запар

6
Беларусы масава забіраюць валюту з банкаў 17 месяц запар

У сакавіку паскорылася скарачэнне сродкаў насельніцтва на тэрміновых дэпазітах у замежнай валюце.

А чысты адток, без капіталізацыі налічаных працэнтаў, доўжыцца ўжо 17 месяцаў. Гэта вынік падзення курсу даляра ў Беларусі і зніжэння працэнтаў па дэпазітах да іх гістарычнага мінімуму, што прыводзіць да стратнасці валютных укладаў, піша myfin.by.

Br-эквівалент валютнага дэпазіту памяншаецца, а сам Br-рубель, да таго ж, яшчэ і абясцэньваецца ад інфляцыі. І ашчаджанні ў валюце, такім чынам, губляюць сваю першапачатковую пакупніцкую здольнасць – абясцэньваюцца, тады як тэрміновыя Br-рублёвыя ўклады, наадварот, цяпер звышвыгадныя.

Але нягледзячы на 1,5 года сыходнага трэнду ў дынаміцы рэшткаў сродкаў насельніцтва на валютных укладах, іх аб'ём у банкаўскай сістэме Беларусі застаецца вельмі вялікім: 38,9% шырокай грашовай масы М3 (самы значны яе складнік) і 58,1% замежнай грашовай масы. Валютных укладаў у агульным аб'ёме банкаўскіх ашчаджанняў насельніцтва – 80,4% (усёй масы тэрміновых укладаў фізічных асоб).

Сярэдняя па краіне працэнтная стаўка па ўсіх існых, ужо дзеючых тэрміновых валютных укладах у сакавіку абнавіла свой гістарычны мінімум, знізіўшыся да 2,8% гадавых. Доля новых, усё менш даходных, укладаў у агульнай масе дзейных становіцца з кожным месяцам усё больш, таму і ў далейшым будзе адбывацца зніжэнне гэтага сярэдняга паказчыка.

За апошнія гады даходнасць тэрміновых валютных дэпазітаў фізічных асоб знізілася ў разы. Максімумы апошняга 10-годдзя былі ў 2009-м – больш за 11% гадавых і ў канцы 2011-га – пачатку 2012-га – 8,5-9%.

Пасля частых і моцных дэвальвацый Br-рубля многія ўклаліся ў замежную валюту, і аб'ём валютных укладаў насельніцтва ў банках стаў велізарны. І ўся гэтая валютная маса таннее пры зніжэнні кошту даляра: яе Br-эквівалент памяншаецца, у той час як цэны растуць.

Сярэдняя па краіне стаўка па ўсім дзейным тэрміновым укладам фізічных асоб у замежнай валюце (2,8% гадавых) забяспечыла прырост даляравых укладу ў сакавіку на 0,23%. Але падзенне курсу даляра ў гэтым месяцы на 0,73% стварыла Br-рублёвую стратнасць дэпазіту сумаю 0,50% за месяц, або мінус 6% гадавых.

На $1000 астатку тэрміновага ўкладу ў пачатку сакавіка банкам налічана за месяц $2,30 працэнтаў (паводле стаўкі 2,8% гадавых – сярэдняй сакавіцкай па ўсіх існых тэрміновых валютных укладах фізічных асоб). А Br-эквівалент гэтага, ужо прырошчаны банкам, дэпазіту, наадварот, знізіўся – з Br1885,9(= $1000 1,8859 Br/$, курс пачатку месяца) да Br1876,4($1002,30 1,8721 Br/$, курс БВФБ у канцы сакавіка), то ёсць на 0,50% ніжэй.

Акрамя гэтага, яшчэ і інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку склала 0,28%, якая абясцэніла на гэты працэнт сам Br-рубель, яшчэ больш панізіўшы пакупніцкую здольнасць даляравага ўкладу. У красавіку падзенне амерыканскай валюты на 1, 9% гадавых таксама пазбавіла даляравых укладчыкаў рэальнага прыросту іх валютных ашчаджанняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках