19 траўня 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец, які выйшаў на адзіночны пікет: Самае галоўнае для мяне - дастукацца да ўладаў

9
Гарадзенец, які выйшаў на адзіночны пікет: Самае галоўнае для мяне - дастукацца да ўладаў

Анатоля Мышкевіча аштрафавалі на 30 базавых адзінак за пікет каля Гарадзенскага аблвыканкама.

Анатоль Мышкевіч прастаяў з адзінкавым пікетам каля будынка Гарадзенскага аблвыканкама 30 хвілін, пасля чаго прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія запрасілі мужчыну праехаць разам з імі ў Ленінскі РАУС, піша tut.by.

Са слоў мужчыны, выйсці з плакатам на вуліцу ён надумаў пасля таго, як у адной з лякарняў ягонага 88-гадовага дзядулю, інваліда І групы з анкалагічным захворваннем адмовіліся шпіталізаваць. Мужчыну адвезлі ў Ленінскі РАУС Гародні.

- Потым адразу даставілі ў суд Ленінскага раёну, дзе літаральна за 10 хвілін мне вынеслі прысуд - 30 базавых (690 рублёў). Я адразу прызнаў сваю віну - падумаў, што спрачацца бессэнсоўна. Галоўнае для мяне - дастукацца да гарадзенскіх уладаў з маёй праблемай. Планую запісацца на прыём да старшыні аблвыканкаму горада, каб расказаць яму пра сваю сітуацыю, - распавёў Анатоль Мышкевіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках