4 чэрвеня 2024, aўторак, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд прыпыніў разгляд пазоў «Мілкавіты» да 205 супрацоўнікаў

6
Суд прыпыніў разгляд пазоў «Мілкавіты» да 205 супрацоўнікаў
Фота: bigmir.net

У справе будзе праведзеная праверка.

Суд паводле пазову ААТ «Мілкавіта» да 205 сваіх супрацоўнікаў спынены да сканчэння праверкі, якая павінна выявіць канкрэтных вінаватых у нястачы малака на значную грашовую суму. Такую пастанову сёння прыняў суд Савецкага раёна Гомеля, паведамляе «Белсат».

«Справа прыпыненая да сканчэння правядзення праверкі праваахоўнымі органамі», - паведаміў прадстаўнік незалежнага прафзвязу РЭП Леанід Судаленка, які займаецца юрыдычнай дапамогай працоўным «Мілкавіты».

Нагадаем, нястача на «Мілкавіце» ўтварылася з лістапада 2016 да лютага 2017 года, яе сума – 141 533 рубля (блізу 70 тысяч еўраў). Адказваць за гэта, з пункту гледжання кіраўніцтва завода, павінны ўсе работнікі цэха натуральнай малочнай прадукцыі, уключаючы прыбіральшчыц і грузчыкаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках