24 траўня 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве завершана фармаванне батальёна NATO

3
У Літве завершана фармаванне батальёна NATO
Фота: DELFI/Orestas Gurevičius

Да батальёну далучыліся нарвежскія вайскоўцы.

Пасля прыбыцця ў Літву прыкладна 200 нарвежскіх вайскоўцаў завершана фармаванне баявой групы перадавых сіл NATO ў Літве.

Мінабароны Літвы інфармавала, што вайскоўцы батальёна Telemark УС Нарвегіі і падраздзяленняў Паўночнай брыгады далучацца да размешчанага ў Рукле батальёну NATO, піша delfi.lt.

«З гэтага моманту баявыя групы цалкам укамплектаваныя. Мы рады прыбыццю нарвежцаў», - сказаў кіраўнік Аддзялення сувязяў з грамадскасцю баявой групы батальёна NATO ў Літве, палкоўнік-лейтэнант Олівер Рыхтэр.

Нарвежская вайсковая тэхніка дастаўлена ў Клайпедскі порт яшчэ на мінулым тыдні. Нарвежцы прывезлі ў Літву блізу 60 адзінак вайсковага транспарту: розныя мадыфікацыі танкаў Leopard, бронемашыны M113, баявыя машыны пяхоты CV 90, грузавыя і легкавыя транспартныя сродкі. Цяпер у складзе баявой групы перадавых сіл NATO ў Літве акрамя нарвежскіх вайскоўцаў таксама дыслакаваныя больш за 450 нямецкіх вайскоўцаў, 100 бельгійскіх і 250 нідэрландскіх. У 2017-2018 гадах у складзе баявой групы перадавых сіл NATO будуць служыць вайскоўцы з Нямеччыны, Нарвегіі, Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга, Харватыі і Францыі. Камандаванне баявой групай батальёна вядуць і яе аснову складаюць нямецкія вайскоўцы. NATO павялічвае прысутнасць ва ўсходніх межаў NATO, і размяшчае тут на ратацыйнай аснове чатыры баявыя групы - у Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы.

Фота: DELFI/Orestas Gurevičius
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках