20 траўня 2024, панядзелак, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч пракаментаваў міліцэйскі бунт у Крычаве

32
Шуневіч пракаментаваў міліцэйскі бунт у Крычаве
ФОТА: BELGAZETA.BY

Міністр асабліва ўстрывожыўся, што сітуацыя стала здабыткам незалежных СМІ.

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч пракаментаваў БелТА сітуацыю ў Крычаўскім РАУС.

«Міністэрствам унутраных спраў Беларусі скончана службовая праверка. У выніку намі ўстаноўлены парушэнні дысцыпліны і ведамасных нарматыўных актаў як з боку кіраўніка раённага аддзела, так і з боку скаржніка, які з'яўляецца фігурантам гэтай праверкі, - паінфармаваў міністр. - У выніку абодва прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці».

Акрамя таго, прызначаная яшчэ адна службовая праверка паводле факта распаўсюду інфармацыі ў СМІ з парушэннямі патрабаванняў унутраных нарматыўна-прававых актаў МУС.

З улікам наяўнасці ў скаржніка дзейнага дысцыплінарнага спагнання, ён можа быць звольнены з органаў унутраных спраў за дыскрэдытацыю міліцыі, калі паводле вынікаў праверкі будзе даведзеная яго віна.

«Сама сітуацыя ўзятая на кантроль, матэрыялы першай праверкі вылучаныя ў асобную вытворчасць і накіраваныя ў падраздзяленне Следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі», - адзначыў Ігар Шуневіч.

З ягоных слоў, агульны маральна-псіхалагічны клімат у Крычаўскім РАУС досыць спакойны, ураўнаважаны і працоўны. «Сітуацыя лакалізаваная», - рэзюмаваў міністр.

Нагадаем, гаворка ідзе пра супрацоўнікаў Крычаўскага РАУС на чале з падпалкоўнікам Ігарам Вусікам, якія ў лісце міністру ўнутраных спраў заяўляюць: іх правы парушаюцца. З іх слоў, кіраўнік РАУС дазваляе сабе нецэнзурныя абразы ў адрас падначаленых, прадузята ставіцца да ўчастковых інспектараў, а сістэма заахвочванняў і пакаранняў несправядлівая.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках