7 траўня 2024, aўторак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ заклікае Беларусь скасаваць смяротнае пакаранне

4
АБСЕ заклікае Беларусь скасаваць смяротнае пакаранне

Ужыванне гэтага пакарання цалкам недапушчальнае ў Еўропе.

Ужыванне смяротнага пакарання зусім недапушчальнае ў Еўропе. Беларусь павінна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Пра гэта заявіў кіраўнік Бюро дэмакратычных інстытутаў і праў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Міхаэль Лінк, паведамляе «Радыё Свабода». Са слоў Лінка, ужыванне смяротнага пакарання «цалкам недапушчальнае» ў Еўропе, дзе «большасць краінаў прызнае гэта пакаранне жорсткім і бесчалавечным», піша rbc.ua.

Як адзначае выданне, Беларусь пакуль застаецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. У той жа час Amnesty International заяўляе, што ў 2016 годзе пасля 17-месячнага перапынку ў Беларусі пакаралі смерцю як мінімум чатырох чалавек. Паводле звестак праваабаронцаў, цяпер у краіне ёсць яшчэ двое зняволеных, асуджаных да вышэйшай меры. Пачынаючы з 1991 года ў Беларусі былі пакараныя больш за 400 чалавек. Толькі ў адным выпадку ўлады замянілі смяротны прысуд на пажыццёвае зняволенне.

Нагадаем, 5 траўня ў Беларусі прывялі ў выкананне першы ў 2017 смяротны прысуд. Жыхара Гомеля Сяргея Вострыкава прыгаварылі да смерці за жорсткія забойствы і згвалтаванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках