7 траўня 2024, aўторак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы старшыня Салігорскага райвыканкаму

73
Затрыманы старшыня Салігорскага райвыканкаму
Аляксандр Рымашэўскі

Інфармацыю афіцыйна пацвердзілі ў МУС.

Кіраўнік Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі быў затрыманы ўвечары, 30 траўня. Пра гэта Charter97.org паведаміла дасведчаная крыніца.

У прыёмнай Салігорскага райвыканкама журналістам Charter97.org на пытанне аб затрыманні адказалі: «Не каментую, не валодаю інфармацыяй, не маю права нічога каментаваць. Начальства цяпер няма, яны ўсё на выездзе, ніхто вам не зможа гэта пракаментаваць».

Аб затрыманні Аляксандра Рымашэўскага паведамляе і «Радыё Свабода».

Жыхары Салігорска паведамілі 1 чэрвеня «Радыё Свабода», што праваахоўнікамі быў затрыманы старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі:

«Уварваліся ў дом, ламалі дзверы».

«Яго няма на працы, не было з раніцы. Калі будзе, не ведаем. Прычын таксама не ведаем. Учора на працы быў, а сёння няма. Ці праўда, што затрыманы? Нічога сказаць не магу», - сказала журналістам «Радыё Свабода» сакратарка старшыні райвыканкама.

У прэс-службах КДБ і Следчага камітэта звесткі пра меркаванае затрыманне старшыні Салігорскага райвыканкаму не каментуюць.

Сёння ў другой палове дня ў МУС афіцыйна пацвердзілі арышт Рымашэўскага.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на МУС, міліцыянты 30 траўня на аўтамабільнай дарозе паблізу в.Камень (Капыльскі раён) у момант атрымання хабару затрымалі старшыню Салігорскага райвыканкама Аляксандра Рымашэўскага.

Затрымалі чыноўніка з довадамі злачынства, у момант атрымання хабару сумай 2,7 тысячы даляраў ЗША. Паводле звестак аператыўнікаў, старшыня Салігорскага райвыканкаму цягам доўгага часу злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі пры разглядзе пытанняў аб закупцы сродкаў аховы раслін, насення і запасных частак для сельгастэхнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Салігорскага раёна.

Паводле гэтага факту Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле ч 3 арт 430 КК Рэспублікі Беларусь («Атрыманне хабару»). Яго санкцыя прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Нагадаем, што ў траўні адбыўся гучны інцыдэнт з пратэжэ Лукашэнкі ў Воршы, старшынём Аршанскага райвыканкама Леанідам Пянькоўскім. У дом, дзе знаходзіўся Пянькоўскі, уварваліся праваахоўнікі, што выклікала скандальную рэакцыю беларускага дыктатара.

31 траўня міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падчас сустрэчы з журналістамі ў кулуарах «палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу» прызнаў, што гэта яго падначаленыя ўварваліся ў дом, дзе быў Леанід Пянькоўскі.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках