Як у Беларусі праходзяць школьныя выпускныя
10- 10.06.2017, 20:27
- 32,772
Больш за 57 тысяч 11-класнікаў у гэтыя дні развітваюцца са школай.
Адзвінеў апошні званок, ззаду школьныя экзамены. 9 і 10 чэрвеня ў Беларусі праходзяць выпускныя вечары. Больш за 57 тысяч 11-класнікаў у гэтыя дні развітваюцца са школай. У многіх гарадах нашай краіны выпускныя былі ўчора, а сёння адзначаюць пераход у дарослае жыццё больш за 9 тысяч выпускнікоў Менска.
Сёлета больш за ўсё выпускнікоў на Берасцейшчыне - 10 650, на другім месцы Менск - 9199. Гарадзеншчына займае апошняе месца - там 6297 выпускнікоў, піша tut.by.
З панядзелка, 12 чэрвеня, у жыцці ўчорашніх школьнікаў пачнецца новы этап - яны адправяцца на першае ў сезоне цэнтралізаванае тэставанне. Завершыцца ўступная кампанія 6 жніўня.
Як прыгожыя, прыбраныя і шчаслівыя выпускнікі развітваюцца са школай - у фотападборцы з Instagram.