29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магерыні пра бязвізавы рэжым: Украіна правяла рэформы - ЕЗ выканаў абяцанне

6
Магерыні пра бязвізавы рэжым: Украіна правяла рэформы - ЕЗ выканаў абяцанне
ФЕДЭРЫКА МАГЕРЫНІ
ФОТА: EPA

Ад увядзення бязвізавага рэжыму Украіны з Еўразвязам выйграюць абодва бакі.

Паміж Украінай і краінамі Еўразвязу больш не будзе віз для кароткатэрміновых паездак. Пра гэта заявіла высокая прадстаўніца ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні ў відэазвароце, апублікаваным на старонцы прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне ў Facebook, піша gordonua.com.

«Сёння мы зламалі бар'еры паміж грамадзянамі Украіны і грамадзянамі ЕЗ. Паміж нашымі краінамі з гэтага часу не будзе віз для кароткатэрміновых паездак. Мы дасягнулі гэтай мэты - і мы зрабілі гэта разам», - сказала Магерыні.

Паводле яе слоў, «Украіна правяла рэформы, якія патрэбныя былі яе грамадзянам, і ў Еўразвязе выканалі абяцанне».

«Для нас гэта сітуацыя, калі выйграюць абодва бакі. Яна створыць новыя магчымасці для ўсіх нас, узмоцніць нашы эканомікі, нашу бяспеку і нашу дружбу. Менавіта на гэта і накіраванае наша партнёрства - на ажыццяўленне рэчаў, якія прыносяць пазітыўныя змены ў паўсядзённае жыццё грамадзян» , - заявіла дыпламат.

17 траўня 2017 года ў Страсбургу ў будынку Еўрапейскага парламента была падпісаная дамова аб наданні Украіне бязвізавага рэжыму з краінамі Еўрапейскага Звязу. 22 траўня «Афіцыйны часопіс» Еўразвязу апублікаваў пастанову пра бязвізавы рэжым з Украінай.

Бязвіз увайшоў у дзеянне апоўначы 11 чэрвеня.

Для бязвізавага выезду за мяжу спатрэбіцца біяметрычны пашпарт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках