18 траўня 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар схлусіў пра кошты пасля дэнамінацыі

46
Дыктатар схлусіў пра кошты пасля дэнамінацыі

Сярэдні харчовы чэк беларуса прыкметна «пацяжэў».

«Росту котшаў у сувязі з дэнамінацыяй не будзе», - заявіў у чэрвені мінулага года Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым экспэрты прагназавалі, што кошт некаторых тавараў можа вырасці праз акругленне.

Партал tut.by параўнаў, як цяперашнія цэннікі адрозніваюцца ад тых, што былі ў чэрвені мінулага года - у апошні месяц перад дэнамінацыяй.

У ліпені мінулага года мы ўжо правяралі, ці змяніліся кошты на тавары пасля дэнамінацыі. Тады кошт за палову з дваццаці выбраных намі пазіцый адрозніваўся: штосьці падаражэла, а нешта - патаннела. Кошт адных тавараў змяніўся, хутчэй за ўсё, праз сезоннасць (да прыкладу, бульбы ці капусты), на іншыя - праз рост закупкавыга кошту імпарту (напрыклад, яблыкаў і гарбаты). Але ў некаторых выпадках рост або падзенне кошту не паддаваўся нейкаму лагічнаму тлумачэнню.

Цяпер мы ўзялі чэкі за чэрвень мінулага года з трох менскіх крамаў розных гандлёвых сетак і паглядзелі, колькі каштуюць тыя ж тавары цяпер. Ва ўсіх трох выпадках чэк за гэты час «пацяжэў» - ад 2,34 да 5,95 рубля, што складае ад 8 да 11% ад агульнай сумы набыткаў. Атрымліваецца, што падаражанне было на ўзроўні гадавой інфляцыі ў краіне, якая ў 2016 годзе, да прыкладу, склала 10,6%.

Набор тавараў у «Віталюры», кошты якога мы параўналі, падаражэў на 8%, у Green - на 9%, а ў «Кароне» - на 11%. Адзначым, што наборы тавараў, кошты якіх мы параўноўвалі, у кожнай з трох гандлёвых сетак розныя. Таксама трэба зрабіць папраўку на тое, што некаторыя тавары ў чэрвені мінулага года маглі прадавацца са зніжкамі.

Істотней за ўсё за год змяніўся кошт фаршу «Аматарскі» (з 64 900 рублёў старымі да 8,39 рублёў новымі), туалетнай паперы Veta Aroma (з 13 900 рублёў старымі да 1,79 рублёў новымі), гарбаты Tess Pleаsure (з 22 900 рублёў старымі да 3,32 рублёў новымі), бананаў (з 20 900 рублёў старымі да 2,99 рублёў новымі). Пры гэтым некаторыя тавары сталі таннейшыя, у тым ліку пітная вада «Святая крыніца», крыло кураняці-бройлера і газаваны бярозавік.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках