19 траўня 2024, Нядзеля, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кветкаводы» з выканкаму прыдумалі новыя «лісты шчасця» для менчукоў

45
«Кветкаводы» з выканкаму прыдумалі новыя «лісты шчасця» для менчукоў

Арыгінальныя «лісты шчасця» пачалі прыходзіць у таварыствы ўласнікаў Маскоўскага раёна сталіцы.

Пра гэта Charter97.org паведаміў чытач.

«Гэтыя новыя «лісты шчасця» рассылаюць у таварыствы ўласнікаў (ТУ) і жыллёва-будаўнічыя вытворчыя кааператывы (ЖБВК). У Маскоўскім раёне Менска новы кіраўнік адміністрацыі, можа, гэта прычына», - напісаў чытач.

У лістах за подпісам намесніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна А.Ю. Лабко кіраўнікам ТУ і ЖБВК вельмі строга прадпісваецца засадзіць прылеглую да дамоў тэрыторыю марозаўстойлівымі кветкамі. Чыноўнікі прыкладаюць найпадрабязнейшы спіс раслін, якія трэба высаджваць, а таксама паказваюць, дзе купляць расаду і з кім раіцца наконт тэхнічнай стараны пытання. За невыкананне аўтары «лістоў шчасця» пагражаюць адміністрацыйнай судом і штрафамі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках