6 траўня 2024, панядзелак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Правядзём вучэнні «Захад-2017» маштабна і сур'ёзна

38
Лукашэнка: Правядзём вучэнні «Захад-2017» маштабна і сур'ёзна

Дыктатар заявіў, што «саюзныя войскі» будуць адпрацоўваць усё тое, што адпрацоўваюць «патэнцыйныя спаборнікі».

Нягледзячы ні на які ціск, беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017» будуць праведзеныя маштабна і сур'ёзна, заявіў Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі абаронных структур дзяржаў - членаў АДКБ, паведамляе БелТА.

«Вы выдатна ведаеце, што Беларусь і ў рамках саюзнай дзяржавы, і ў межах АДКБ адказная за заходні кірунак. Гэта зона адказнасці Беларусі, і ўсё наша войска сканцэнтраванае на гэта разам з Расейскай Федэрацыяй. У нас выбудаваны дакладны план дзеянняў у розных сітуацыях», - звярнуў увагу дыктатар. Увосень на тэрыторыі Беларусі пройдуць беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017».

«І як бы нас не ціснулі, мы правядзем гэтыя вучэнні. І накіраваныя мы на тое, каб яны прайшлі маштабна і вельмі сур'ёзна, - заявіў Лукашэнка. - Ведаю, што і ў Расеі сапраўды такі ж настрой. Мы нікога не палохаем. Нам чужога не трэба. Таму мы будзем адпрацоўваць усё тое, што адпрацоўваюць нашы патэнцыйныя спаборнікі. Мы навучаем войска і будзем яе навучаць абараняць нашу тэрыторыю, нашу дзяржаву, нашы народы».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках