20 траўня 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Лукашэнка нешта ляпнуў, а потым ужо пачалі думаць

3
Зміцер Дашкевіч: Лукашэнка нешта ляпнуў, а потым ужо пачалі думаць
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ
ФОТА: BELSAT.EU

Улады «ўліплі» са «справай патрыётаў» па самыя вушы.

Учора старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў журналістам у «палаце прадстаўнікоў», што пакуль рана казаць, ці дойдзе справа да суда. Са слоў Вакульчыка, следства «аб'ектыўна разбіраецца ў справе».

Са слоў кіраўніка КГБ, абвінавачванні ў катаваннях палітвязняў - няпраўда. Таксама Вакульчык сцвярджаў, што былы актывіст «Белага Легіёну» Міраслаў Лазоўскі, які знаходзіцца цяпер у ізалятары КДБ, не абавязкова лідар злачыннай групоўкі, але ўзброенасць і арганізаванасць у справе нiбыта ёсць.

«Гэтыя нявызначаныя фармулёўкі, якія ўжываў Вакульчык, чарговым разам сведчаць, што няма ніякай доваднай базы наконт тых людзях, якіх арыштоўвалі», - заявіў «Белсату» лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, які праходзіў у «справе патрыётаў» і якога са следчага ізалятара КДБ выпусцілі 15 красавіка.

Пасля выхаду са следчага ізалятара ён атрымаў пасведчанне аб спыненні следства супраць яго.

Адседзелі без віны

Арышты паводле справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання пачаліся пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб спансаваных Захадам баевіках, якія рыхтуюць крывавую правакацыю, каб падарваць стабільнасць у Беларусі. У якасці довадаў існавання баевікоў дзяржаўныя СМІ паказвалі аператыўныя кадры ператрусаў у кватэрах, дзе страйкбольныя стрэльбы і навучальныя гранаты называлі баявой зброяй.

Паралельна сілавікі распачалі крымінальную справу аб падрыхтоўцы 25 сакавіка ў Менску масавых беспарадкаў, падчас неафіцыйнага святкавання Дня Волі.

«Гэта быў палітычны заказ. Сілавікі яго выканалі. Выканалі з задавальненнем і як умеюць», - мяркуе Віталь Цыганкоў, палітычны аглядальнік радыё «Свабода».

Але беспарадкаў, як і лагераў баевікоў у беларускіх лясах, не было.

«Лукашэнка нешта ляпнуў пра дзясяткі бандытаў, тут жа арыштавалі ўсіх, каго маглі, а потым ужо пачалі думаць: што інкрымінаваць, дзе сабраць довадную базу, як знайсці. Атрымліваецца, што ў нашым выпадку маладафронтаўцы, якіх вызвалілі, - проста адседзелі без якой-небудзь віны», - кажа Дашкевіч.

За кратамі на сёння застаюцца 14 фігурантаў справы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках