5 траўня 2024, Нядзеля, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Да фігурантаў «справы патрыётаў» ужываліся катаванні

7
Праваабаронцы: Да фігурантаў «справы патрыётаў» ужываліся катаванні

У праваабаронцаў ёсць сведчанні таго, што ў дачыненні да фігурантаў «справы патрыётаў» выкарыстоўваліся незаконныя метады ўздзеяння.

Са слоў супрацоўніцы праваабарончага цэнтра «Вясна» Настассі Лойкі, ужо пасля затрыманняў, якія паказвалі па тэлевізіі, родныя і сябры некаторых затрыманых адзначылі іх нетыповыя паводзіны:

- Яны не вельмі адэкватна сябе паводзілі, была нетыповая манера паводзін, што ў прынцыпе ўскосна магло сведчыць пра тое, што да людзей ўжывалі, напрыклад, псіхатропы. Зараз гэтая інфармацыя ўсё больш набірае абароты, бо яна пацвярджаецца з некалькіх крыніц. Гісторыя з электрашокерам. Наколькі я разумею, у СІЗА КДБ таксама ў першыя дні супраць затрыманых ужываліся такія меры фізічнага ўздзеяння, як электрашокеры. Мы ведаем пра некалькі чалавек. Падрабязнасці, на жаль, пакуль не можам агучваць, - сказала праваабаронца «Радыё Рацыя».

Гэтыя выпадкі можна расцаніць як факты прамых катаванняў, што забаронена як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.

- Таму можна казаць пра абсалютна грубае парушэнне правоў затрыманых. З гэтай нагоды намі падрыхтаваны зварот у Генеральную пракуратуру, - сказала Наста Лойка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках