4 траўня 2024, Субота, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаная да 13%

3
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаная да 13%

Разам з гэтым у краіне змяніліся паказчыкі і іншых банкаўскіх ставак.

З 14 чэрвеня стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі складае 13%. Разам з ёй увайшлі ў дзеянне новыя значэнні іншых ставак, піша belmarket.by.

Стаўкі ў стала даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў паменшацца на 2 п.п. да 15% гадавых, а ў стала даступныя аперацыях выключэнні ліквіднасці на 1 п.п. да 8% гадавых.

Нацбанк матывуе зніжэнне стаўкі стабільнай сітуацыяй на валютным рынку, больш высокімі тэмпамі запаволення інфляцыі, чым чакалася.

Першапачаткова рэгулятар планаваў, што стаўка рэфінансавання дасягне ўзроўню 14% гадавых за 2017 год, аднак такое значэнне было ўстаноўленае ўжо ў красавіку. Цяпер рэгулятар не выключае памяншэнне стаўкі да 12%.

Экспэрты таксама сыходзяцца ў тым, што зніжэнне стаўкі прадоўжыцца. Пры гэтым яно можа актывізаваць выдачу крэдытаў не самым найлепшым пазычальнікам, што можа справакаваць новыя шокі для эканомікі, бо праблема дрэнных пазык паступова выходзіць на першы план у варунках макраэканамічнай стабільнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках