11 траўня 2024, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жан-Мары Ле Пен пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці

3
Жан-Мары Ле Пен пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці
ЖАН-МАРЫ ЛЕ ПЭН

15 чэрвеня Еўрапарламент можа зняць недатыкальнасць і з яго дачкі.

Еўрапарламент у сераду, 14 чэрвеня, пазбавіў дэпутацкай недатыкальнасці заснавальніка праварадыкальнай французскай партыі «Нацыянальны фронт» Жана-Мары Ле Пена. 88-гадовага палітыка, як паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на агенцтва AFP, абвінавачваюць у публічным паклёпе з расісцкім ухілам.

Зняўшы з Жан-Мары Ле Пена імунітэт, еўрадэпутаты далі «зялёнае святло» расследаванню інцыдэнту, які адбыўся ў 2009 годзе, калі Ле Пен, выступаючы на тэлевізіі, заявіў, што 90 адсоткаў крымінальных злачынстваў у Францыі ўчыняюць мігранты або выхадцы з іншых краін.

Жана-Мары Ле Пена, які з'яўляецца дэпутатам Еўрапарламента з 1984 года, пазбаўляюць імунітэту ўжо не першы раз. Падставай для гэтага заўсёды служылі яго выказванні, якія французскія следчыя органы расцэньвалі як антысеміцкія або як заклікі да расавай нянавісці.

У чацвер, 15 чэрвеня, Еўрапарламент разгледзіць пытанне аб пазбаўленні дэпутацкай недатыкальнасці дачкі Ле Пена, лідара «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен на пазоў мэра Ніцы Крысціяна Эстрозі. Ле Пен публічна абвінаваціла мэра ў фінансаванні ісламісцкіх арганізацый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках