5 траўня 2024, Нядзеля, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На радзіме Васіля Быкава дзесятым разам уручылі прэмію «За свабоду думкі»

1
На радзіме Васіля Быкава дзесятым разам уручылі прэмію «За свабоду думкі»
ФОТА: NN.BY

Сёння ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна прайшлі ўрачыстасці да 93-й гадавіны пісьменніка.

Быў названы цяперашні лаўрэат прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», імя якога традыцыйна аб'яўляюць на Віцебшчыне - на ўрачыстасцях да дня нараджэння выдатнага пісьменніка-земляка. Сёлета гэтым ганаровым званнем ганараваны лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, паведамляе «Радые Свабода».

ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG

Апазіцыйны палітык адзначаны за акцыю абароны Курапатаў, узнагароду Зміцер Дашкевіч атрымаў з рук краязнаўцы Ады Райчонак, якая ў мінулым таксама была лаўрэатам прэміі.

Прэмія «За свабоду думкі» існуе з 2008 года, за гэты час яе атрымлівалі вядомыя паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, літаратары і палітыкі Уладзімір Някляеў і Павел Севярынец, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, музыкант Лявон Вольскі, спевакі-барды Зміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч. Рэжысёр Валерый Мазынскі атрымаў дыплом лаўрэата летась.

ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG

Хвілінай маўчання ўдзельнікі мерапрыемства памянулі сястру Васіля Быкава, Валянціну, якая ў хуткім часе пасля нападу зламысніка памерла летась у ліпені. Таксама адышлі ў іншы свет лаўрэаты мінулых гадоў Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Алесь Белакоз.

Паводле традыцыі, лаўрэаты атрымалі памятны дыплом і скульптуру аўтарства Віктара Копача.

ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG

Лаўрэатаў прэміі «За свабоду думкі» абірае спецыяльнае журы, у склад якога ўваходзяць асобы, што ўганараваны гэтым званнем у мінулыя гады. У лік намінантаў трапляюць тыя, хто найбольш ярка праявіў сябе ў грамадскай, прафесійнай або творчай дзейнасці на карысць Беларусі і свабоды.

ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG

Сёлета ў двары сядзібы-музея Васіля Быкава сабраліся прыхільнікі беларускай літаратуры з усіх рэгіёнаў, аднавяскоўцы, а таксама вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, творчая інтэлігенцыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках