11 траўня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольныя матчы могуць скараціць да 60 хвілін чыстага часу

4
Футбольныя матчы могуць скараціць да 60 хвілін чыстага часу

IFAB распрацоўвае новую стратэгію пад назвай «Play Fair!» («Гуляй сумленна!»).

IFAB (Міжнародная рада футбольных асацыяцый - арганізацыя, якая займаецца рэгуляваннем правілаў гульні ў футбол) распрацаваў новую стратэгію пад назвай «Play Fair!» («Гуляй сумленна!»), накіраваную на павышэнне цікавасці футбольных матчаў.

Прапануецца, напрыклад, скараціць час гульні з 90 хвілін «бруднага» часу да 60 хвілін чыстага - з прыпыненнем секундамера падчас паўзаў, як гэта адбываецца, да прыкладу, у хакеі і баскетболе.

Акрамя таго, IFAB прапануе прызначаць пенальці замест вольнага ўдару ў выпадках, калі брамнік бярэ мяч у рукі ў штрафной плошчы пасля паса нагой ад свайго гульца.

Яшчэ адна з ідэй - выдаляць футбаліста, які наўмысна забівае гол рукой або адбівае мяч на лініі брамы. Калі гулец выбівае мяч рукой з пустой брамы, то прапануецца залічваць гол.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках