19 траўня 2024, Нядзеля, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аэрафлот» трэці дзень запар адмяняе дзённыя рэйсы паміж Масквой і Менскам

11
«Аэрафлот» трэці дзень запар адмяняе дзённыя рэйсы паміж Масквой і Менскам

Пра прычыны адмены рэйсаў не паведамляецца.

Авіякампанія «Аэрафлот – расейскія авіялініі» трэці дзень запар адмяняе дзённыя рэйсы паміж Масквой і Менскам, паведамляе БелТА.

Сярод іншых, паводле звестак онлайн-табло аэрапорта Шарамеццева, 19 чэрвеня адменены рэйс SU1842 з вылетам у 16.10 з Масквы ў Менск. Адпаведна не будзе 19 чэрвеня выконвацца і зваротны рэйс SU1843 у 18.30 з беларускай сталіцы ў Шарамеццева. Гэтыя ж рэйсы «Аэрафлот» адмяніў 17 і 18 чэрвеня.

Пра прычыны адмены не паведамляецца, на сайце перавозніка інфармацыя адсутнічае.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках