11 траўня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, колькі гадзінаў сну трэба чалавеку для шчасця

7
Навукоўцы высветлілі, колькі гадзінаў сну трэба чалавеку для шчасця

Навукоўцы з універсітэта Арызоны распавялі, колькі трэба спаць здароваму чалавеку.

Пра наяўнасць моцнай эмацыйнай сувязі паміж самаадчуваннем чалавека і даўжынёю ягонага сну вядома даўно. Навукоўцы з універсітэта Арызоны пастанавілі высветліць, колькі трэба спаць здароваму чалавеку, каб адчуваць сябе бадзёрым і адпачылым, паведамляе БелТА.

На аснове звестак, атрыманых у ходзе апытання, праведзенага сярод 2 тыс. амерыканцаў, была зробленая выснова пра «ідэальную» даўжыню сну. Яна павінна складаць 7 гадзінаў і 6 хвілінаў.

Высветлілася, што «абсалютна няшчасныя» людзі спяць у сярэднім менш за 6 гадзінаў 48 хвілінаў. «У асноўным шчаслівыя» апускаюцца ў абдымкі Марфея на 6 гадзінаў 54 хвіліны. А вось «абсалютныя шчасліўчыкі», паводле іх заяваў, спяць тыя самыя 7 гадзінаў 6 хвілінаў.

У прынцыпе, гэта не моцна кантрастуе з рэкамендацыямі лекараў. Яны раяць спаць не менш як 7 гадзінаў. Сярод іншых рэкамендацый адзначым неабходнасць медытацыі або прыняцця душа перад сном.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках