11 траўня 2024, Субота, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лізавета II не выступіць з троннай прамовай у 2018 годзе

3
Лізавета II не выступіць з троннай прамовай у 2018 годзе
Лізавета II
ФОТА: WPA POOL / GETTY IMAGES

Традыцыйная тронная прамова каралевы Вялікай Брытаніі не адбудзецца ў сувязі з будучым працэсам Брэксіту.

Традыцыйная тронная прамова каралевы Вялікай Брытаніі, якая штогод адкрывае новую сесію брытанскага парламента, у 2018 годзе не адбудзецца. Пра гэта заявілі ў брытанскім урадзе, паведамляе «Радыё Свабода».

У сувязі з будучым працэсам Брэксіту – выхаду краіны з складу Еўразвяза – наступная парламенцкая сесія будзе доўжыцца два гады, а не адзін, як звычайна. Гэты крок дасць парламентарыям дастаткова часу для працы над неабходнымі законамі.

Прамова Лізаветы II сёлета адбудзецца, аднак, паводле пастановы самой каралевы, яна перанесеная на 2 дні – з панядзелка 19 чэрвеня на сераду. Гэта зроблена для таго, каб у кансерватараў было больш часу на перамовы з партнёрамі. Кансерватары страцілі абсалютную большасць паводле вынікаў датэрміновых парламенцкіх выбараў і цяпер маюць намер сфармаваць кааліцыю пры падтрымцы юніянісцкай партыі.

Традыцыя, калі манарх адкрывае новую сесію працы парламента, з'явілася ў 16-м стагоддзі. Гэта праграмная прамова, у якой падрабязна паведамляецца пра планы прэм'ер-міністра на найбліжэйшы час. За ўсю гісторыю тронная прамова ў Вялікай Брытаніі адмянялася двойчы – у 1949 і 2011 гадах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках