8 траўня 2024, Серада, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус выйграў першы турнір па Quake Champions

9
Беларус выйграў першы турнір па Quake Champions
ФОТА: АЛЯКСЕЙ МАЦЮШКОЎ

З 98 гульцоў турніру перамог наш суайчыннік - славуты прафесійны кіберспартоўца.

Працяг арэннага онлайн-шутэра з сусвету Quake яшчэ нават не выйшаў, але дэбютны турнір па Quake Champions ужо адбыўся. Прыемна, што з 98 гульцоў гэтага турніру пераможцам стаў беларус - славуты прафесійны кіберспартоўца Аляксей «Cypher» Янушэўскі, піша onliner.by.

ФОТА: АЛЯКСЕЙ МАЦЮШКОЎ

У фінале турніру 125 FPS Sunday Cup # 83 беларус адолеў шведа Пеле «fazz» Сёдэрмана. Наш суайчыннік за час турніру не прайграў ніводнай карты, упэўнена прайшоўшы ўсю сетку па сістэме double-elimination. За перамогу ў гэтым турніры Cypher атрымаў 3000 расейскіх рублёў.

Гэта зусім невялікія прызавыя. Аднак ужо 26 жніўня ў рамках фестывалю QuakeCon стартуе сусветны чэмпіянат Quake World з прызавымі сумаю $1 млн.

Аляксей «Cypher» Янушэўскі з'яўляецца адным з самых тытулаваных прафесійных кіберспартоўцаў у гульні Quake. Ён не раз станавіўся чэмпіёнам свету ў Quake Live і Quake III.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках