5 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёт Андрэй Бяляўскі: Ёсць ідэя стварыць кампутарны квэст пра следчы ізалятар

2
Патрыёт Андрэй Бяляўскі: Ёсць ідэя стварыць кампутарны квэст пра следчы ізалятар
СІЗА №1 МУС БЕЛАРУСІ НА ВУЛІЦЫ ВАЛАДАРСКАГА
ФОТА: AIS.BY

Як сябры і родныя дапамагаюць палітвязням паводле «справы патрыётаў» захаваць працу і сацыяльныя сувязі.

14 чалавек застаюцца за кратамі паводле «справы патрыётаў». Паводле звестак праваабаронцаў, падчас следства праз арышты прайшлі 35 чалавек. «Белсат» высветліў, што змяняецца для некаторых з іх, пакуль у следчым ізалятары няма магчымасці кіраваць уласным жыццём? Некаторыя губляюць працу, іншыя - пераконваюцца ў пачуццях.

У турме можна страціць амаль усё, але не каханне. Прынамсі, Міраслаў Лазоўскі і ягоная нявеста Святлана пачалі планаваць вяселле. У лістах яны абмяркоўваюць, як і калі гэта зрабіць лепш за ўсё.

«Мы чакаем яшчэ інфармацыю ад адваката, што трэба для гэтай працэдуры, і калі нам лепш распісацца: цяпер ці пасля суда. З аднаго боку, пасля суда на вяселле даюць тры спатканні ў падарунак. Калі распісацца цяпер, то ў нас будзе толькі некалькі хвілін разам. Але яшчэ невядома, калі той суд будзе», - распавяла Святлана.

Міраслаў Лазоўскі

Дзяўчына кажа, што лісты да Міраслава і ад яго прыходзяць рэгулярна, а Міраслаў настроены пазітыўна.

Міраслаў Лазоўскі працуе памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор». Дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі паведаміў, што Міраслаў праз адваката напісаў заяву на адпачынак на неабмежаваны тэрмін, і калі ён выйдзе, то будзе працаваць на сваім месцы, як і да затрымання.

«Вядома, нам не стае яго. Усё было наладжана, ён быў у курсе ўсіх спраў», - кажа Генадзь Вінярскі.

Мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі быў вызвалены 2-га чэрвеня, але дагэтуль не мае магчымасці працаваць. Следчыя забралі ягоны працоўны кампутар, і пакуль невядома, калі яго аддадуць і ці аддадуць наогул. Андрэй - фрылансер, і графіка для мастака - і праца, і хобі. Таму пакуль што ён не можа не толькі зарабляць грошы, але і маляваць у сваё задавальненне.

«Яны ўсе абяцаюць, што хутка аддадуць, дык я не прашу ў пазыку і не купляю новы, чакаю пакуль. Але калі гэта будзе прадаўжацца, то трэба будзе развязваць пытанне. Я з задавальненнем пайду працаваць, зарабляць на жыццё», - кажа Андрэй.

Андрэй Бяляўскі стварае графіку для кампутарных гульняў і жартуе, што ў галаву прыходзілі думкі стварыць кампутарны квэст пра следчы ізалятар.

«Такі досвед не забудзешся, і ён будзе мець уплыў на творчасць, вядома. Але пакуль не ведаю, якім чынам», - кажа Андрэй.

У Нацыянальным гістарычным музеі шкадуюць, што Аляксандр Зімніцкі, гісторык і адзіны знаўца калекцыі зброі адсутнічае. Адміністрацыя музея нават пісала хадайніцтва ў КДБ пра тое, што Аляксандр вельмі патрэбны на працы. На гэты час ён не звольнены з музея.

«Ён неабходны нам, бо калекцыя, з якой ён працаваў, вельмі патрэбная, вельмі папулярная, але і складаная, там шмат прадметаў: рыштунак, зброя, кальчугі, стрэлы, шлемы - усё, што звязана з баявымі дзеяннямі. Ён вельмі добра ведае ўсё гэта, выдатна разбіраецца ў сваёй працы. Гэтая тэма - вузкая, і вельмі складана знайсці падрыхтаванага спецыяліста. І цяпер мы, як без рук», - кажа Людміла Талкачова, якая выконвае абавязкі кіраўніцы аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Анатоль Яўдаха, бацька распаўсюдніка кніг Алеся Яўдахі распавёў, што ад Алеся таксама рэгулярна прыходзяць лісты. Са следчага ізалятара Алесь паведамляе, што з ім не праводзіцца ніякіх следчых дзеянняў, ён проста сядзіць, і нічога не адбываецца. Бацька кажа, што ў сына настрой хутчэй добры, чым дрэнны.

«Але ж ён вельмі сціплы, што тычыцца размоў пра сябе, ён мала пра гэта піша», - кажа Анатоль Мікалаевіч.

Алесь Яўдаха

Алесь Яўдаха – распаўсюднік кніг, і ягоны бізнэс без гаспадара застопарыўся. Алесь знаходзіцца ў следчым ізалятары ўжо амаль тры месяцы.

«Алеся няма, і справы няма. Гэта ж натуральна: акрамя Алеся ніхто ж не будзе рабіць працу за яго», - кажа Анатоль Яўдаха.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках