5 траўня 2024, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Горадні: Улады зноў штурхаюць «дармаедаў» на Плошчу

5
Актывіст з Горадні: Улады зноў штурхаюць «дармаедаў» на Плошчу
ЕЖЫ ГРЫГЕНЧА
ФОТА: SVABODA.ORG

Падатковая аднавіла рассылку «лістоў шчасця».

У Горадні гарадскія ўлады не дазволілі пікет супраць дэкрэта №3, вядомага як «дэкрэт аб дармаедах». Заяўку на яго падаваў актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенча. Аднак чыноўнікі адмовілі на падставе таго, што цягам года актывіст двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе «Радыё Свабода».

Грыгенча разам з іншымі актывістамі планаваў арганізаваць пікет 27 чэрвеня. З ягоных слоў, многія гарадзенцы пачалі звяртацца да іх у партыю, бо падатковая інспекцыя зноў пачала дасылаць «лісты шчасця».

Грыгенча з адмовай не згодны. «Праблема «дармаедаў» тычыцца мяне асабіста, і я двойчы быў асуджаны за тое, што выходзіў на Плошчу, бо дазволаў, каб выйсці і законна заявіць пра свае правы, нам не давалі. Атрымліваецца, што ўлады зноў штурхаюць мяне на незаконныя дзеянні», - распавёў жыхар Гарадні журналістам.

Цяпер актывіст запісаўся на прыём да старшыні гарвыканкама, каб асабіста выказаць яму сваю нязгоду і заклікаць паважаць правы і свабоды грамадзян.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках