5 траўня 2024, Нядзеля, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс даляра пабіў трохмесячны рэкорд у Беларусі

14
Курс даляра пабіў трохмесячны рэкорд у Беларусі

Амерыканская валюта перасекла псіхалагічную адзнаку 1,9 беларускага рубля.

У панядзелак уначы нафта патаннела да $46,9 за барэль, а з раніцы ўжо падскочыла да $47,15. Гэты скачок адбіўся на расейскім рублі. З адкрыцця Маскоўскай біржы курс даляра вырас да 58,5 рубля.

Аналагічная сітуацыя і на Беларускай валютна-фондавай біржы. Амерыканская валюта са старту дадала больш за капейку.

Даляр вырас на 1,20 капейкі і перасягнуў псіхалагічную адзнаку 1,9 рубля. Цяпер яго купляюць і прадаюць па 1,9015 рубля. Еўра дадаў 0,45 капейкі і пакуль таргуецца па 2,1195 беларускага рубля.

Расейскі рубель страціў 1,42 капейкі. Цяпер ён таргуецца па 3,2475 беларускага рубля за сотню.

У панядзелак даляр дадаў 0,21 капейкі і стаў каштаваць 1,8895 беларускага рубля. Еўра вырас на 0,85 капейкі, да 2,1150 рубля. Расейскі рубель асеў на 0,75 капейкі і стаў каштаваць 3,2667 беларускага за сотню.

Нагадаем, у курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм згладжвання дзённых ваганняў курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША - 30%, еўра - 20%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках