5 траўня 2024, Нядзеля, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адміністрацыі Трампа распрацавалі новы план што да РФ

2
У адміністрацыі Трампа распрацавалі новы план што да РФ
РЭКС ТЫЛЕРСАН
ФОТА: AP

Сакрэтныя дакументы дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана прадугледжваюць тры асноўныя пункты.

Сакрэтныя дакументы дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана сведчаць аб тым, што Дзярждэпартамент выпрацаваў новы план у дачыненні да Расеі, паведамляе выданне BuzzFeed (пераклад - «Нямецкая хваля»).

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан распрацаваў канцэпцыю будучых амерыкана-расейскіх узаемастасункаў з трох пунктаў. У яе рамках мяркуецца выбудоўваць канструктыўныя працоўныя дачыненні з РФ у абмежаваным спісе тэм. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне BuzzFeed у панядзелак, 19 чэрвеня. Звесткі аб гэтым сакрэтным дакуменце публікуюцца ўпершыню.

Першым пунктам плана з'яўляецца давядзенне да ведама Масквы, што агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да ЗША - гэта пройгрышны варыянт, які будзе контрпрадуктыўным для абодвух бакоў. У выпадку, калі РФ ужыве рашучыя захады, якія супярэчаць інтарэсам ЗША, напрыклад, пастаўкі зброі афганскім талібам або пераслед амерыканскіх дыпламатаў у Маскве, Вашынгтон дасць адпаведны адказ, паведаміў выданню чыноўнік ЗША, знаёмы з тэкстам дакумента.

Другі пункт плана Тылерсана - супрацоўніцтва ў пытаннях, якія з'яўляюцца стратэгічна важнымі для ЗША, у лік якіх уваходзіць мірнае ўрэгуляванне ў Сірыі, прыпыненне развіцця атамнай праграмы КНДР, барацьба з кібершпіянажам і кібербяспека. Дзяржсакратар ЗША мае намер прыпыніць рост гандлю паміж РФ і Паўночнай Карэяй і наладзіць з Масквой каардынацыю дзеянняў у барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» ў Сірыі. У той жа час незразумела, якімі спосабамі ён мае намер гэтага дасягнуць, піша выданне. Акрамя таго, Вашынгтон і Масква валодаюць выдасканаленым арсеналам кіберзброі, але пры гэтым не дасягнулі дамоўленасцей аб тым, што з'яўляецца сумленнай гульнёй, а што не, паказала крыніца выдання.

Трэцім блокам на парадку Тылерсана з'яўляецца пытанне дасягнення «стратэгічнай стабільнасці» ў стасунках з Расеяй - тэрмін, які ўключае ў сябе спектр доўгачасовых узаемных геапалітычных мэтаў.

Аднак назіральнікі не ўпэўненыя, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліць гэты план.

15 чэрвеня Сенат ЗША зацвердзіў законапраект аб увядзенні новых санкцый у дачыненні да РФ. Ухвалены Сенатам дакумент таксама дазваляе Кангрэсу ЗША праверыць усякую пастанову Белага дома аб прыпыненні альбо скасаванні штрафных захадаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках