5 траўня 2024, Нядзеля, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нацыянальным аэрапорце Менск «Боінг» вызвалялі ад «тэрарыстаў»

7
У Нацыянальным аэрапорце Менск «Боінг» вызвалялі ад «тэрарыстаў»

На борце «Боінг 737» прагучалі «стрэлы» і невядомыя асобы спрабавалі патрапіць у кабіну.

У Нацыянальным аэрапорце Менск «Боінг 737» вызвалялі ад умоўных тэрарыстаў, паведамляе БелТА.

 

20 чэрвеня там прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні. Паводле іх легенды, авіядыспетчар «Белаэранавігацыя» атрымаў трывожнае паведамленне ад камандзіра самалёта, які здзяйсняў транзітны палёт над тэрыторыяй нашай краіны. На борце прагучалі стрэлы, і невядомыя асобы спрабавалі патрапіць у кабіну. Пасля гэтага сувязь з «Боінгам» перапынілася.

 

Калі ж самалёт прызямліўся ў аэрапорце (ці яго прымусілі зрабіць пасадку), пачалася антытэрарыстычная аперацыя. У ёй бралі ўдзел падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржаўнага памежнага камітэта, Узброеных сіл, МНС.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках