5 траўня 2024, Нядзеля, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія навукоўцы знайшлі мужчынскі «ген даўгалецця»

4
Ізраільскія навукоўцы знайшлі мужчынскі «ген даўгалецця»

Адкрыццё істотна прасуне распрацоўкі ў сферы падаўжэння чалавечага жыцця.

Адмыслоўцы з Універсітэта Хайфы ў складзе міжнароднай групы навукоўцаў выявілі, што ў большасці мужчын-доўгажыхароў прысутнічае мутацыя аднаго і таго ж гена. Адпаведная навуковая праца апублікаваная ў часопісе Science Advances (пераклад - jewishnews.com.ua).

Добраахвотнымі ўдзельнікамі даследавання сталі мужчыны старэйшыя за 100 гадоў. Спецыялісты вывучылі асноўныя параметры іх стану здароўя, а таксама правялі генетычны аналіз. У большасці падыспытных назіралася мутацыя гена, які адказвае за рэгуляцыю рэцэптара гармону росту.

Праз «дэфект» гена клеткі паглынаюць гармон росту ў меншай ступені, пры гэтым ён працуе з большай эфектыўнасцю. Мутацыя падаўжае жыццё прыкладна на 10 гадоў, а таксама спрыяе высокаму росту. Мутацыя таго ж гена ніяк не ўплывае на працягласць жыцця жанчын.

Цяпер навукоўцы маюць намер заняцца распрацоўкай прэпарата, які змог бы перадаць клеткам мутацыю гена, падаўжаючы мужчынскае жыццё.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках