5 траўня 2024, Нядзеля, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчуку ў войску зламалі руку і адмаўляюцца камісаваць

11
Гамельчуку ў войску зламалі руку і адмаўляюцца камісаваць

Да зламанай рукі ў вайсковым шпіталі дадаўся цэлы «букет» хвароб.

Гамяльчук Давід Гвоздзеў трапіў на тэрміновую службу ў войска ў Печы, але паслужыць Радзіме так і не змог. Амаль адразу пасля прысягі ў хлопца дзіўным чынам зламалася рука. Яго адправілі ў шпіталь у Менск з пераломам прамянёвай косці, але пасля выпіскі рука так і не стала паўнавартасна працаваць, больш за тое, Давід абзавёўся некалькімі хранічнымі хваробамі.

Пасля лячэння пералому УКК прызнала шарагоўца годным і адправіла служыць далей вось з такімі дыягназамі, з якімі яго выпісалі са шпіталя: посттраўматычная неўрапатыя сярэдняга нерва з умераным парэзам згінальнікаў кісці і пальцаў, посттраўматычная неўрапатыя прамянёвага нерва з парушэннем адчувальнасці на тыльнай паверхні перадплечча і кісці; кансалідаваны пералом галоўкі прамянёвай косці, посттраўматычная контрактура локцевага сустава, атрафія цягліц пляча, перадплечча, кісці; вострыя эрозіі цыбуліны дванаццаціперснай кішкі, хранічная язва цыбуліны дванаццаціперснай кішкі (стадыя нямоцнай рэмісіі); скрыўленне насавой перагародкі з парушэннем функцыі дыхання, адэноіды 1-й ступені, гіперметрапія слабай ступені. Акрамя таго, у хлопца папсуўся зрок.

У той жа час бацькі атрымалі аптымістычны адказ з Узброеных сіл аб тым, што сын «прызнаны прыдатным да вайсковай службы з нязначнымі абмежаваннямі, наяўныя ў яго захворванні ў цяперашні час не перашкаджаюць праходжанню ім тэрміновай вайсковай службы».

- Рука ў Давіда практычна не працуе праз няправільна накладзены гіпс. Хутчэй за ўсё, адбылося ўшчамленне нерва, ад гэтага рука баліць і амаль не рухаецца. Сына мала таго што не камісавалі, адпраўлялі ў нарады і на працу з непрацуючай правай рукой, дык яшчэ і паслалі на палігон хворага ангінай. І толькі пасля зваротаў у Міністэрства абароны і Адміністрацыю прэзідэнта Давіда вярнулі з палігона і зноў паклалі ў шпіталь на паўторнае абследаванне, - распавёў kp.by бацька жаўнера Павел Гвоздзеў.

Бацькі справядліва ўважаюць, што калі пры прызыве сын быў амаль здаровы, а цяпер у яго куча хвароб - значыць, яны сталі наступствамі службы ў войску і лячэння ў шпіталі.

- Так, з некаторымі формамі язвы служыць можна. Але хто забяспечыць сыну дыетычнае харчаванне? А наконт рукі знаёмы лекар казаў, што сыну тэрмінова патрэбна рэабілітацыя, інакш ён можа застацца інвалідам. Лекары не хочуць прызнаваць свае памылкі, праз гэта сын мучыцца. Якую карысць з такімі хваробамі ён можа прынесці войску? - не разумее бацька.

Зараз, пасля шматлікіх зваротаў бацькоў, Давіда зноў абследуюць у Цэнтральнай вайскова-лячэбнай камісіі Узброеных сіл. Там абяцаюць, што хлопца ўважліва агледзяць спецыялісты, у тым ліку грамадзянскія лекары. У панядзелак, са слоў жаўнера, яго вазілі на розныя абследавання, вынікаў якіх яшчэ няма. Ці атрымаецца маленькаму Давіду перамагчы сістэму ў выглядзе вялікага Галіяфа, пакуль незразумела.

Дарэчы, заклікаць у войска хлопца спачатку не збіраліся - давалі паўгода адтэрміноўкі для аперацыі па выраўноўванню насавой перагародкі. Але раптам у ваенкамаце перадумалі і забралі ў найбліжэйшы заклік. З-за гэтага, яшчэ да пералому, Давід не раз перахварэў прастудай і ангінай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках