5 траўня 2024, Нядзеля, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унікальную сядзібу ў Жамыслаўлі выставілі на аўкцыён за $70

12
Унікальную сядзібу ў Жамыслаўлі выставілі на аўкцыён за $70
Фота: meridian28.com

Асаблівасць сядзібы Умястоўкіх у тым, што гэта дакладная паменшаная копія каралеўскага палаца Лазенкі ў Варшаве.

У Іўеўскім раёне прадаецца старажытная сядзіба Умястоўскіх усяго за шэсць базавых велічынь.

Гэта будзе ўжо трэцяя спроба перадаць будынак з унікальнай архітэктурай у рукі інвестара. Сядзіба перажыла пажар, аднак яшчэ падлягае аднаўленню, піша tut.by.

Іўеўскі райвыканкам выставіў на аўкцыён сядзібу Умястоўскіх у аграгарадку Жамыслаўль з устанаўленнем пачатковай цаны продажу шэсць базавых велічынь.

 

 

СТАН СЯДЗІБЫ ПАСЛЯ ПАЖАРУ Ў 2012 ГОДЗЕ

 

На сённяшні дзень сядзіба знаходзіцца ў аварыйным стане - у 2012 годзе ў будынку быў пажар, згарэў дах. На яе рамонт грошай не знайшлося, таму да сённяшняга дня ўнутраныя памяшканні адкрыты дажджу і снегу.

Аляксандр Варыкіш, дырэктар фонду «Краіна Замкаў» быў у Жамыслаўлі гэтай вясной і кажа, што другі паверх будынка знішчаны, але сцены яшчэ дужыя, на першым паверсе яшчэ ёсць вокны і дзверы.

Унутры захаваліся толькі нешматлікія элементы дэкору: мазаічная падлога на ўваходзе, дубовыя сценавыя панэлі, рэшткі мармуровых камінаў. А вось старадаўні паркет ужо знішчаны - як і многае іншае, што было нядрэнна захаванае да пажару.

 

 

ПЕРАКРЫЦЦІ РАЗБУРЫЛІСЯ ФОТА: MERIDIAN28.COM

 

Унікальнасць сядзібы Умястоўкіх у тым, што гэта дакладная паменшаная копія каралеўскага палаца Лазенкі ў Варшаве. Да пажару сядзіба была ў вельмі добрым стане. Будынак без вялікіх страт перажыў і войны, і рэвалюцыі.

Пазалетась палац прадавалі нейкаму іарданцу за 160 тысяч рублёў (дэнамінаваныя), але ўгода ў выніку не адбылася.

Зараз пачатковы кошт - 138 рублёў. Пакупніку сядзібы дастануцца таксама яшчэ і тры гаспадарчыя будынкі і «шматгадовыя насаджэнні» - 7 штук. Па ўмовах аўкцыёну, зямельны ўчастак выдаецца ў арэнду на 50 гадоў.

 

 

ЛІТАГРАФІЙ МАКСІМІЛІЯНА ФАЯНСА, ВЫКАНАНАЯ З МАЛЮНКА НАПАЛЕОНА ОРДЫ. ДВОРЕЦ ПА СТАНЕ НА ПЕРЫЯД ПАМІЖ 1856 І 1883 ГАДАМІ

 

Інвестару давядзецца выканаць абавязковыя ўмовы аўкцыёну: на працягу месяца падпісаць ахоўнае абавязанне, распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю на працягу 3 гадоў. Пасля завяршэння рэканструкцыі ўмовамі аўкцыёну прадпісваецца «ажыццяўленне пакупніком прадпрымальніцкай дзейнасці з выкарыстаннем набытых аб'ектаў на працягу не менш за 5 гадоў з даты ўводу аб'ектаў у эксплуатацыю».

Аўкцыён адбудзецца 14 ліпеня 2017 г. у 12.00 па адрасе: 230023, г. Горадня, вул. 17 верасня, 39. Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне - 7 ліпеня 2017 г. да 13.00.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках