5 траўня 2024, Нядзеля, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў з Горадні зноў хочуць судзіць за «інтэрнэт-пікет»

10
Актывістаў з Горадні зноў хочуць судзіць за «інтэрнэт-пікет»
СЯРГЕЙ І ВОЛЬГА ВЕРАМЕЕНКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Улады абвінавачваюць Вольгу і Сяргея Верамеенкаў у «віртуальнай акцыі пратэсту».

Працягваецца гісторыя з фотаздымкамі ў сацыяльнай сетцы, калі муж і жонка Вольга і Сяргей Верамеенкі сфатаграфаваліся на фоне бел-чырвона-белага сцяга, паведамляе «Рады Рацыя».

Міліцыянты аспрэчваюць пастанову суда Ленінскага раёна, які праз адсутнасць довадаў справу спыніў. Міліцыянты спрабавалі давесці, што фатаграфія з'яўляецца праявай «пікету ў Сеціве»:

- Я ўсё роўна рыхтую усе дакументы, я думаю, яны спатрэбяцца, калі не цяпер, то потым. Выдатна разумею, што ва ўсіх гэтых Вайцешкаў, Казлоўскіх няма вялікай ахвоты адказваць за свае дзеянні, але яны ўсё роўна будуць адказваць за свае дзеянні. Я думаю, што іх ініцыятыва трошкі выходзіць ім бокам, гэтая справа будзе цягнуцца. Пакуль існуе сённяшняя сістэма ўлады, ніякага патурання не можа быць. Можа быць толькі нейкая гульня з Усходам ці Захадам.

Суд паводле гэтай справы будзе праходзіць у Горадні а 9 гадзіне раніцы 11-га ліпеня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках